Бронная гара — месца масавага знішчэння нямецкімі акупацыйнымі ўладамі мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны каля чыгуначнай станцыі Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Славутасць
Бронная гара
Чыгунка вядзе да месца, дзе ў 1942 годзе немцы забілі больш за 50000 чалавек, большасць з якіх былі яўрэямі. З левага боку адзін з помнікаў, прысвечаных забітым
Чыгунка вядзе да месца, дзе ў 1942 годзе немцы забілі больш за 50000 чалавек, большасць з якіх былі яўрэямі. З левага боку адзін з помнікаў, прысвечаных забітым
52°37′ пн. ш. 25°05′ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Брэсцкая вобласць
Асноўныя даты
1942
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У маі — чэрвені 1942 г. ва ўрочышчы выкапана 8 ям даўжынёй 45 — 60 м, шырынёй 6 — 6,5 м, глыбінёй 4 м; іх абнеслі калючым дротам. З Драгічына, Янава, Гарадца, Брэста, Пінска, Кобрына, Бярозы-Картузскай на чыгуначную лінію, якая праходзіла ад цэнтральнай магістралі праз пляцоўку з ямамі-доламі, дастаўлялі эшалоны з людзьмі, пераважна з яўрэямі. На спецыяльных пляцоўках людзей прымушалі распранацца, па драцяных калідорах гналі да ям, загадвалі класціся шэрагамі і расстрэльвалі з аўтаматаў.

Да лістапада 1942 г. тут знішчана больш 50 тысяч чалавек. Каб схаваць сляды злачынства, у сакавіку 1944 г. нямецкія акупацыйныя войскі прыгналі сюды 100 палонных, якія 2 тыдні раскопвалі і спальвалі трупы, затым расстралялі і спалілі тых, хто выконваў гэтыя працы.

Спасылкі правіць