Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын
Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (НДІЭВМ) — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 155. Пабудаваны ў 1980 г. (архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін).
Славутасць | |
Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын | |
---|---|
53°56′13″ пн. ш. 27°34′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін |
Дата пабудовы | 1980 год |
Архітэктура
правіцьПабудаваны з цэглы і жалезабетону.
Кампазіцыя будынка асіметрычная, франтальная, з падоўжаным галоўным фасадам, складаецца з 2 13-павярховых аб'ёмаў з перападам вышынь, абумоўленым паніжэннем рэльефу, і невялікай нізкай прыбудовы. Месца злучэння аб'ёмаў падкрэслена лесвічным блокам. Галоўны ўваход вылучаны магутнай раскрапоўкай на ўсю вышыню корпуса. Да яго вядзе тэраса з шырокай лесвіцай, каля якой арганізаваны зялёны дворык з басейнам і дэкаратыўнай скульптурай. Выразнасць фасадам надае разнастайнасць канструкцыйна-дэкаратыўных прыёмаў, выкарыстанне рабрыстых і стамалітавых панэлей, маналітнага жалезабетону, каляровай тынкоўкі, прыроднага каменю. Планіроўка паверхаў калідорная, з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў і лабараторый. На першых паверхах і ў прыбудове — службовыя памяшканні і сталовая.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.