Алег Аляксандравіч Ладкін
Алег Аляксандравіч Ладкін (нар. 1936, с. Новашыпунова, Краснашчокаўскі раён, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Алег Аляксандравіч Ладкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1936 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1966 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Яўген Андрэевіч Ашчэпкаў[1], Кузьмін М. С. )[2].
З 1966 года працаваў асістэнтам у НІБІ, пасля землетрасення ў г. Ташкенце ў 1966—1968 гадах працаваў на аднаўленні горада, у 1968—1971 гадах у ДПІ «Алмаатадзіпрагар» у Алма-Аце, у 1971—1999 гадах галоўны архітэктар праектаў у ДПІ «Мінскпраект», у 1974—1976 гадах пераводам кіраваў майстэрняй «БелНДІПгорадабудаўніцтва». З 1991 года дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Ладкіна А. А.»[2].
Член Саюза архітэктараў з 1971 года, членскі білет № 278[2].
Творчасць
правіцьЗа перыяд працоўнай дзейнасці ў якасці аўтара (галоўнага архітэктара праектаў) запраектаваў і рэалізаваў больш 50 аб’ектаў жыллёва грамадзянскага прызначэння праз дзяржустановы і больш за 50 аб’ектаў праз творчую майстэрню. Асноўныя працы: комплекс жылых дамоў у г. Намангане, псіханеўралагічны дыспансер у Алма-Аты[3], комплекс НДІ ЭВМ па вул. Багдановіча (1972—1975[2]); будынкі Інстытута павышэння кваліфікацыі спецыялістаў грамадскіх навук пры Белдзяржуніверсітэце (1974); факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта па вул. Маскоўскай (1976)[3]; станцыя метро «Трактарны завод» у Мінску; жылы квартал у граніцах вул. Шафарнянскай-Ложынская; забудова жылых дамоў уздоўж р. Свіслач (1982-89); праект жылога дома па вул. Валгадонскай, 19[2]; школа ў мікрараёне Зялёны Луг-6 (1976); паліклініка (у сааўтарстве з А. Кухарэнкам), Дом быту (1979)[3], бібліятэка № 11 у цэнтры жылога раёна «Чыжоўка»[2]; 9-павярховы па вул. Ташкенцкай (1979) і 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Старавіленскай, навучальны корпус інстытута культуры (1986)[3]; жылая забудова ўздоўж праспекта Незалежнасці (рэалізавана ў 1987-91) — усе ў Мінску; аддзяленні «Беларусбанк» у Рэчыцы (2006-08), Кобрыне (2008—2009); жылы комплекс з убудаванымі адміністрацыйнымі і гандлёвымі памяшканнямі, гаражом-стаянкай па вул. Старажоўскай ў г. Мінску (2007—2009, будаўніцтва ў 2009—2011), сярод з апошніх аб’ектаў — жылы комплекс «Ля Траецкага»[2].
Узнагароды
правіць1-я прэмія (1967) за праект Дома быту на Усесаюзным конкурсе[3]. Дыплом нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2000 года ў Мінску і Дыплом Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў за жылы квартал у граніцах вул. Шафарнянскай-Ложынская, дыплом Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры 2001 года ў Брэсце за забудову жылых дамоў уздоўж р. Свіслач, дыплом 10-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў года 2002 года ў Мінску за праект жылога дома па вул. Валгадонскай, 19. Ганараваны прэміяй Ленінскага Камсамола за бібліятэку № 11 у цэнтры жылога раёна «Чыжоўка»[2].
Погляды
правіцьПараноўвае свой «Дом Чыжа» з Эйфелевай вежай, якую таксама спачатку ўспрынялі неадназначна[4]. Пры гэтым сцвярджае, што пры рэалізацыі ўсяго праекта (разам з рэканструкцыяй гасцініцы «Беларусь») «Мінск быў бы не горшым за Ашгабад або Грозны»[5].
Лічыць, што крытыкі «Дома Чыжа» кіруюцца нацыянальным пытаннем і належаць да «максімум 11 % людзей, якія лічаць сябе нацыяй, а астатніх быдлам»[6]. Сцвярджае, што ў час праектавання дома «людзі прапольскага складу з іншым поглядам на архітэктуру» запрашалі яго на круглы стол, на які ён нібы пагаджаўся, а той не адбыўся[6].
Ацэнкі
правіцьЛадкіна характарызуюць як чалавека, што «ўвойдзе ў гісторыю горада і падручнікі архітэктуры як цынічны вандал», які пры будаванні «Дом Чыжа» кіраваўся не прафесійнымі меркаваннямі, а грашыма забудоўшчыка[4].
Зноскі
- ↑ у крыніцы В. Е. Ащепков, магчыма памылка друку
- ↑ а б в г д е ё ж Ладкин Олег Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г д Ладкин Олег Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Жилой дом «У Троицкого»: слава Эйфелевой башни или архитектурный провал (мнения экспертов), Onliner.by, 6.07.2012 г.
- ↑ «Это откровенный архитектурный ляп»: Я живу в «доме Чижа» Архівавана 7 снежня 2021., The Village, 17.07.2017 г.
- ↑ а б Шаршуков С. «Минские кухни». Архитектор дома у Троицкого: Большинству здание нравится, но несколько человек влезли в интернет и пишут Архівавана 18 лютага 2020., TUT.BY, 22.11.2014 г.
Літаратура
правіць- Ладкин Олег Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Ладкин Олег Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)