Будынак акруговага суда (Віцебск)
Будынак акруговага суда — адміністрацыйны будынак у Віцебску. Цяпер тут змяшчаецца Віцебскі мастацкі музей. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Славутасць | |
Будынак акруговага суда | |
---|---|
55°11′36″ пн. ш. 30°12′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Аляксандр Сцяпанавіч Камінскі[d] |
Будаўніцтва | 1883 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000050 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДа рэвалюцыі ў будынку змяшчаўся акруговы суд.
У 1917 годзе ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 годзе, адноўлена ў 1987 годзе). Да 1991 года ў будынку размяшчаўся Віцебскі абкам КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.
Архітэктура
правіцьМураваны будынак узведзены ў 1883 годзе па праекце архітэктара Міністэрства юстыцыі А. С. Камінскага[1][заўв 1] і інжынера М. Ф. Карчэўскага. Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Манументальны П-падобны ў плане будынак складаецца з галоўнага трохпавярховага, прыбудаваных да тарца, якія ўтвараюць унутраны двор, з уездам праз арку з боку плошчы. Галоўны корпус мае цэнтральны рызаліт, завершаны атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Фасады маюць прамавугольныя (на 1-м і 3-м паверхах) і арачныя (на 2-м паверсе) аконныя праёмы, дэкараваныя ліштвамі. Фасады па вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам, дэкараваны пілястрамі на 2-м паверсе. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем службовых памяшканняў. Інтэр’еры багата ўпрыгожаны: ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.
Заўвагі
правіць- ↑ У беларускіх крыніцах падаецца як І. П. Камінскі ці Л. П. Камінскі
Крыніцы
правіць- ↑ Каминский Александр Степанович // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2000-. — 752 с.
Літаратура
правіць- Будынак акруговага суда // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 597.
- Витебский областной комитет // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.
- Грамадскія і мемарыяльныя збудаванні // Якімовіч, Ю. А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX ст. / Ю. А. Якімовіч. — Мн., 1990. — С. 18-19.
- В. Б. Караткевіч, В. М. Чарнатаў. Будынак, у якім быў створаны ваенна-рэвалюцыйны камітэт // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак акруговага суда (Віцебск)
- Будынак акруговага суда (Віцебск) на сайце «Архіварта»