Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж»
Мсціслаў
Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» — будынак у цэнтры г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Першамайская, 15, на рагу з Пралетарскай. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Цяпер выкарыстоўваецца як жылы. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Славутасць | |
Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» | |
---|---|
![]() | |
54°01′16″ пн. ш. 31°43′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мсціслаў |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Будаўніцтва | канец XIX — пачатак XX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Am%C5%9Bcis%C5%82a%C5%AD%2C_Smalenskaja%2C_Pary%C5%BE._%D0%90%D0%BC%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A1%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9F%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%B6_%281901-18%29_%282%29.jpg/220px-Am%C5%9Bcis%C5%82a%C5%AD%2C_Smalenskaja%2C_Pary%C5%BE._%D0%90%D0%BC%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A1%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9F%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%B6_%281901-18%29_%282%29.jpg)
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з высокім цокалем, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае з 2 бакоў трохвугольныя франтоны. Паўпадвал аддзелены ад асноўнага аб’ёму карнізам. Сцены першага паверха члянёны паўцыркульнымі вокнамі, другога — лучковымі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Планіроўка ўнутранай прасторы калідорна-анфіладная.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж»
- Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» на сайце «Архіварта»