Будынак спецыялізаванага канструктарскага бюро завода радыётэхналагічнай аснасткі

Будынак спецыялізаванага канструктарскага бюро завода радыётэхналагічнай аснасткі — будынак у Гомелі, размешчаны на рагу вуліц Фядзюнінскага і Лепяшынскага. Пабудаваны ў 1982 годзе па праекце архітэктара С. Пеўнага. У наш час адміністрацыйны будынак свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон».

Будынак спецыялізаванага канструктарскага бюро завода радыётэхналагічнай аснасткі
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1982
Архітэктар Сяргей Іосіфавіч Пеўны

Архітэктура правіць

 
Будынак спецыялізаванага канструктарскага бюро завода радыётэхналагічнай аснасткі

Складаецца з вышыннага дванаццаціпавярховага корпуса і круглага ў плане аб’ёму канферэнц-залы (на 550 месцаў), пастаўленых на двухпавярховы прамавугольны ў плане стылабат. Кампазіцыя дванаццаціпавярховага корпуса заснавана на спалучэнні 2 аб’ёмаў, вырашаных у выглядзе пласцін. У аснове кампазіцыі фасадаў — кантраст глухіх і зашклёных паверхняў сцен. Стылабат мае стужкавае зашкленне фасадаў. Падоўжную кампазіцыю ўзмацняюць гарызантальныя цягі парапетаў. Пластычная круглая форма аб’ёму канферэнц-залы і пласціны вышыннага корпуса ствараюць кантраст у архітэктуры будынка. Фасады аб’ёму апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай, гранітнымі і мармуровымі плітамі, стэмалітам. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны мармур, траверцін, ракушачнік, гіпс, алюміній. У дванаццаціпавярховым аб’ёме размешчаны службовыя памяшканні, у двухпавярховым стылабаце — вестыбюльная група памяшканняў, сталовая, кулуары канферэнц-залы, службовыя і дапаможныя памяшканні.

У час рэканструкцыі фасады абліцаваны металакасетамі.

Літаратура правіць