Буйная белая свіння

Буйная белая — парода свіней, выведзеная ў сярэдзіне 19 стагоддзя ў Вялікабрытаніі складаным узнаўленчым скрыжаваннем мясцовых познаспелых даўгавухіх свіней са скараспелымі кітайскімі і мнагаплоднымі неапалітанскімі.

Буйная белая свіння

У канцы 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя на яе аснове выведзены буйныя белыя свінні трох тыпаў прадукцыйнасці:

  • мясны
  • мяса-сальны
  • сальны.

Пашыраны ў краінах Еўропы, ЗША, Канадзе, Кітаі, Карэі, Японіі, Новай Зеландыі.

Апісанне правіць

Свінні моцнай канстытуцыі, з тулавам сярэдняй даўжыні, сярэднім кумпяком, з моцнымі правільна пастаўленымі нагамі, маюць невялікую галаву, прамастаячыя вушы.

Маса дарослых кныроў 310—350 кг, матак 230—250 кг і больш, даўжыня тулава адпаведна 183 і 167 см, пладавітасць 11-12 парасят за апарос.

На Беларусі правіць

На Беларусі выведзены беларускі тып буйной белай пароды — БКБ-1 (1975) і заводскія тыпы — «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны (1990).

Буйная белая парода — асноўная планавая парода ўніверсальнага кірунку прадукцыйнасці на Беларусі (больш за 70 % ад агульнага пагалоўя пародных свіней). Гадуецца амаль паўсюдна, выкарыстоўваецца для прамысловага скрыжавання з іншымі пародамі, для мяснога і беконнага адкорму маладняку і для сальнага — дарослых жывёл.

Зноскі

Літаратура правіць