Буразу́бка мала́я[1] (Sorex minutus) — млекакормячая жывёла роду Буразубкі (Sorex) сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).

Малая буразубка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sorex minutus Linnaeus, 1766

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  633799
NCBI  62280
EOL  323672
FW  115169

Апісанне правіць

Даўжыня цела 4—6, хваста 3—5 см. Важыць 3—5 г. Тулава цыліндрычнай формы, галава конусападобная з рухомым хабатком. Вочы невялікія, непрыкметныя. Вушы пакрытыя поўсцю. Поўсць кароткая, аксаміцістая. Улетку поўсць на спіне буравата-шэрая, на бруху — шаравата-белая. Узімку на спіне поўсць больш цёмная.

Пашырэнне правіць

Пашырана на тэрыторыі Еўразіі. Жыве на ўвільготненых узлесках, вярховых і нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, зімой часам на агародах, у садах, каля сціртаў саломы.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца насякомымі, чарвякамі, насеннем дрэў.

Размнажаецца некалькі разоў за год. Нараджае 4—12 дзіцянят.

Зноскі правіць

Літаратура правіць