Буразубка сярэдняя
Буразу́бка сярэ́дняя[1] (Sorex caecutiens) — млекакормячая жывёла роду Буразубкі (Sorex) сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).
Буразубка сярэдняя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Sorex caecutiens Laxmann, 1788 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даўжыня цела 5—7, хваста каля 4 см. Важыць 4—7 г. Поўсць кароткая, аксаміцістая, на спіне і баках бура-каштанавая. Бруха брудна-бялёсае. Хвост зверху бура-каштанавы, знізу — шараваты.
Жыве ў лясным подсціле ў месцах з вільготнай мяккай глебай, па зарослых берагах вадаёмаў. Распаўсюджана ў таежнай зоне Еўразіі і ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі на тэрыторыі Беларусі рэдкая. Размнажаюцца з красавіка па верасень. Дзіцянят 2—4, часцей за ўсё 7—8.
Корміцца насякомымі, іх лічынкамі і кукалкамі. Карысная лясной гаспадарцы жывёла[1].
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Буразу́бка сярэ́дняя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 359. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Буразу́бкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).