Адкрыць галоўнае меню

Бутрус аль-Бустані (араб. بطرس البستاني‎‎) (1819, Дыбія, Ліван — 1883) — арабскі пісьменнік, асветнік, вучоны. Адзін з бачных дзеячаў арабскага адраджэння.

Бутрус Бустані
араб. بطرس بن بولوس بن عبد الله البستاني‎‎
Butrus bustani.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1819[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1883[1][3][…]
Грамадзянства:
Дзеці: Q16119737?
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, перакладчык Бібліі, мовазнавец
Мова твораў: арабская мова[1]

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў мараніцкай духоўнай семінарыі ў Айн-Варке. Каля 1840 года зблізіўся з амерыканскімі місіянерамі ў Бейруце і прыняў пратэстанцтва.

У 1840-х гадах арганізаваў «Сірыйскае навуковае таварыства», выступаў з заклікамі да прагрэсу, рэформы ладу жыцця, у тым ліку ўпершыню сярод арабаў высунуў лозунг вызвалення жанчыны.

У 1863 годзе адкрыў першую арабскую нацыянальную школу «Аль-Мадраса аль-ватанія» («Айчыннае вучылішча») для хлопчыкаў. У 1870 годзе заснаваў у Бейруце газету «Аль-Джана» («Сад»), пазней — газету «Аль-Джунейна» («Садок») і часопіс «Аль-Джынан» («Садоўнік»; «аль-бустані» — сінонім «аль-джынан»). Аб'яднаў вакол гэтых друкаваных органаў групу прагрэсіўных арабскіх журналістаў і пісьменнікаў.

Аўтар шматлікіх твораў, сабраных у 5-ці зборніках і выдадзеных у 1910 годзе. Галоўны аўтар і выдавец энцыклапедыі «Даірат аль-маарыф» («Круг ведаў», тамы 1-6, 1876—1883, выданне завершана Сулейманам Бустані). Склаў тлумачальны слоўнік арабскай мовы «Мухіт аль-мухіт» («Акіян акіянаў», у 2-х тамах, 1867—1870).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Butrus al-Bustani // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Butrus al-Bustani // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Buṭrus al-Bustānī // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Brockelmann С. Geschichte der arabischen Literatur. — Bd 2. — Leipzig, 1949.
  • Крачковский И. Ю. Избр. соч. — Т. III. — М.—Л., 1956.
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.