Бібіраўка

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Бі́біраўка[2] (трансліт.: Bibiraŭka, руск.: Бибировка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 42,0715 га[1]. За 1 км на поўнач ад Віцебска, 2,2 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна на лініі Віцебск — Невель. Каля вёскі знаходіцца Віцебская ГЭС.

Вёска
Бібіраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,420715[1] км²
Насельніцтва
  • 3 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806026
Бібіраўка на карце Беларусі ±
Бібіраўка (Беларусь)
Бібіраўка
Бібіраўка (Віцебская вобласць)
Бібіраўка

Назва правіць

Назва Бібіраўка адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Bi-bir’as (By-bir’as). У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Bi- (By-) i Bir-. Такога ж паходжання назва цяперашняга маскоўскага мікрараёна Бібірова, якую звязваюць з часамі Альгердавых паходаў на ўсход.

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска вядома як фальварак у Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе фальварак меў 2 двары і 10 жыхароў, уладанне памешчыка Косава. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. З 16 красавіка 1954 года ў Бабініцкім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе падсобнай гаспадаркі «Падбярэззе» (цэнтр — вёска Бабінічы). У 2018 годзе ў складзе ЗАТ «Альгоўскае».

Насельніцтва правіць

  • 1926 год — 6 двароў, 24 жыхары
  • 1996 год — 15 гаспадарак, 20 жыхароў
  • 2018 год — 7 гаспадарак, 7 жыхароў

Памятныя мясціны правіць

Хвоя «Ведзьміна лапа» каля Бібіраўкі адна з самых вялікіх у Рэспубліцы Беларусь, яна мае дыяметр ствала 1,4 м, вышыню каля 28 м, узрост 250—300 год. На вышыні трох метраў асноўны ствол патройваецца. На вышыні каля 8 м адзін з новых ствалоў зноў патройваецца, а на вышыні каля 12 м другі ствол разыходзіцца на чатыры меншыя. Некаторыя ствалы абламаліся, зараз крона хвоі складаецца з сямі вялізарных самастойных ствалоў[3].

Зноскі

Літаратура правіць