Бітва за Ірун (1936)

Бітва за Ірун была вырашальнай бітвай Гіпускааскай аперацыі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Армія нацыяналістаў пад камандаваннем палкоўніка Альфонса Беарлегуі захапіла горад Ірун, адрэзаўшы паўночныя правінцыі Гіпускаа, Біская, Сантандэр і Астурыя ад Францыі.

Бітва за Ірун
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Рэспубліканскія сілы падчас бітвы за Ірун.
Рэспубліканскія сілы падчас бітвы за Ірун.
Дата 19 жніўня5 верасня 1936
Месца Ірун, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Bandera del bando nacional 1936-1938.svg Нацыяналісты
Камандуючыя
Антоніа Артэга Альфонса Беарлегуі
Сілы бакоў
2000[1] – 3000[2][3] 2000[1]
Страты
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ПерадумовыПравіць

Ірун размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Іспаніі, паміж мяжой Францыі і горадам Сан-Себасцьян. У канцы ліпеня Навара, цытадэль карлістаў, была захоплена атрадамі рэкетэ, пасля чаго пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць унесеных у чорны спіс мірных жыхароў[4]. У пачатку жніўня палкоўнік карлістаў Хасэ Сальчага і палкоўнік Альфонса Беарлегуі па загадзе генерала Эміліа Мола ўзначалілі наступленне ў бок Іруна[5].

СілыПравіць

Сілы палкоўніка Беарлегуі былі малалікімі, але ў іх распараджэнні былі 155-мм артылерыйскія гарматы, нямецкія лёгкія танкі, самалёты Junkers Ju 52 і злучэнне з 700 байцоў іспанскага легіёна[2].

Горад абаранялі 3000 рэспубліканцаў, уключаючы апалчэнцаў НКП, астурыйскіх шахцёраў, баскскіх нацыяналістаў і французскіх камуністаў-добраахвотнікаў. Аднак яны былі дрэнна ўзброены і не мелі належнай ваеннай падрыхтоўкі[6].

БітваПравіць

11 жніўня караблі нацыяналістаў «Іспанія» (лінкор), «Альмірантэ» (крэйсер) і «Веласка» (эсмінец) пачалі абстрэл горада. Асноўныя баі разгарнуліся на хрыбце Пунца[2].

Французы закрылі мяжу з Іспаніяй 8 жніўня, што прывяло да недахопу боепрыпасаў і харчоў у шэрагах рэспубліканцаў. Калі рэспубліканцы, нарэшце, пакінулі горад, адыходзячыя сілы анархістаў, раз’юшаныя адсутнасцю боепрыпасаў, падпалілі Ірун, каб знішчыць тое, што магло спатрэбіцца нацыяналістам[5].

Палкоўнік Беарлегуі быў паранены снайперскай куляй, калі ўвайшоў у горад. Ён адмовіўся лячыць рану і неўзабаве памёр ад гангрэны[7].

НаступствыПравіць

Пасля Іруна батальёны нацыяналістаў накіраваліся на захад, у бок Сан-Себасцьяна.

Зноскі