Бітва пад Віцебскам (1664)
Бітва пад Віцебскам — перамога войска ВКЛ 6 чэрвеня 1664 года над Маскоўскім войскам падчас Трынаццацігадовай вайны.
Бітва пад Віцебскам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Трынаццацігадовая вайна | |||
![]() Віцебск, 17 ст | |||
Дата | 6 чэрвеня 1664 | ||
Месца | ваколіцы Віцебску | ||
Вынік | перамога войска РП | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Восенню 1663 года кароль Ян Казімір рушыў на праваўзбярэжнюю Украіну з вялікім польскім і літоўскім войскам. У студзені 1664 года войска Рэчы Паспалітай уварвалася на тэрыторыю Расійскага Царства. Вясною 1664 года частка войска начале гетмана польнага літоўскага Міхала Казіміра Паца пакінула галоўныя каралеўскія сілы і рушыла на поўнач, каб супрацьстаяць войску Івана Хаванскага.
Маскоўскае войска пасоўвалася па ўсходняй часты ВКЛ, «выпаліла і весекла» на сваім шляху Дуброўна, Оршу, Чарэю і Талачын, «палілі да самога Барысава»[1], а пазней стаяла да лета каля Віцебска збіраючы ежу і чакаючы папаўнення.
У лютым разбіўшы пад Бранскам маскоўскае войска на чале з Баратынскім[2], Пац рушыў ад Старадуба да Магілёва.
Першыя сутычкі адбыліся 5 чэрвеня 1664 года. Бітва пачалася 6 чэрвеня на раце Лучосе. Падчас бою маскоўцамі было захоплена гетманская харугва Паца[3]. Але пасля маскоўская конніца, што наступала без падтрымкі пяхоты, был адкінутая назад і разбеглася, замест таго каб сабрацца ў лагеры. Так ноўгарадскія казакі ўцякалі да самога Ноўгараду[4]. Пасля гэтага рэшткі войска Хаванскага, дзе засталася адна пяхота, былі разбіты салдатамі ВКЛ.
Хаванскі з часткай арміі ледзь прабіўся да Віцебска, дзе яму дапамог гарадскі гарнізон.
Пасля гэтай паражэнні цар адхіліў Хаванскага ад камандванняі і прызначыў новага ваяводу — Юрыя Даўгарукага.
Зноскі
- ↑ Курбатов О. А. Из истории военных реформ в России во 2-й половине XVII века. Реорганизация конницы на материалах Новгородского разряда 1650-х — 1660-х гг./Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук, М., 2002, стр. 162—163
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / ułożone i wydane przez Józefa Wolffa
- ↑ РГАДА. Ф. 210. Смотренные списки, № 20, л 640—643. Курбатов О. А. Морально-психологические аспекты тактики русской конницы в середине XVII века // Военно-историческая антропология. Ежегодник, 2003 / 2004. Новые научные направления. М., 2005. С. 193—213.
- ↑ Курбатов О. А. Морально-психологические аспекты тактики русской конницы в середине XVII века // Военно-историческая антропология: Ежегодник, 2003/2004: Новые научные направления. — М., 2005. — С. 193—213