Бітва пад Лоевам (1651)
Бітва пад Лоевам, вядомая таксама, як Другая бітва пад Лоевам, адбылася 6 ліпеня 1651 каля Лоева, каля 50 км ад Чарнігава, падчас паўстання Хмяльніцкага і як першая, скончылася перамогаю вялікалітоўскага войска пад камандаваннем Януша Радзівіла.
Бітва пад Лоевам | |||
---|---|---|---|
Дата | 6 ліпеня 1651 | ||
Месца | ваколіцы Лоева | ||
Вынік | перамога войска ВКЛ | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праз некалькі тыдняў па бітве пад Берастэчкам, Багдан Хмяльніцкі здолеў абраць рассеяных казакоў і з падтрымкаю татараў зноў сур'ёзна пагражаў Рэчы Паспалітай. У гэты час польскае паспалітае рушэнне, як і сам кароль Ян Казімір, адмовілася ад далейшых баявых дзеянняў і раз'ехалася па дамах. У глыб Украіны рушылі войскі гетманаў каронных (Патоцкага і Каліноўскага), 3 верасня 1651 года яны занялі Любар.
Тым часам, на сустрэчу з кароннымі войскамі рушыў і Януш Радзівіл, маючы 11 харугваў літоўскай кавалерыі (у т.л. 2 татарскія харугвы Сянкевіча і Мурзы), агулам 4000 салдат. 6 ліпеня 1651 года ён сустрэў і разбіў казацкія аддзелы палкоўніка Марціна Нябабы (15000 пяхоты), якія накіроўваліся пад Гомель.
Пасля гэтай перамогі, Радзівіл вызваліў з аблогі трохтысячны аддзел у Крычаве і 4 жніўня 1651 года заняў Кіеў.
Літаратура
правіць- Marcin Domagała: Biała Cerkiew 23-25 IX 1651. Zabrze: «Inforteditions», 2007. ISBN 978-83-8994-315-8.
- Władysław Andrzej Serczyk: Na płonącej Ukrainie. Dzieje Kozaczyzny 1648—1651. Warszawa: Książka i Wiedza, 1998, s. 347. ISBN 83-05-12969-1.
- Natalia Jakowlenko: Historia Ukrainy. Od czasów najdawniejszych do końca XVIII wieku. Lublin: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2000, s. 228. ISBN 83-85854-54-1.
- Tadeusz Korzon: Dzieje wojen i wojskowości w Polsce. Lwów: Ossolineum, 1923, s. 339.