Бітва пры Талаверы (1936)

Бітва пры Талавера-дэ-ла-Рэйна адбылася 3 верасня 1936 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Рэспубліканцы, спрабуючы перагарадзіць шлях на Мадрыд ля Талавера-дэ-ла-Рэйна, былі разгромлены арміяй нацыяналістаў. Сутыкненне скончылася цяжкімі стратамі з абодвух бакоў.

Бітва пры Талавера-дэ-ла-Рэйна
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
GCE frente en nov 1936.svg
Дата 3 верасня 1936
Месца Талавера-дэ-ла-Рэйна, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Bandera del bando nacional 1936-1938.svg Нацыяналісты
Камандуючыя
Хуан Мадэста,

Мануэль Рыкельме

Хуан Ягуэ
Карлас Асенсіа Кабанільяс,

Антоніа Кастэхон

Сілы бакоў
10 000 рэгулярных войскаў, міліцыя, артылерыя, бронецягнік 3 500 рэгулярных войскаў
Страты
500 загінулых, 1 000 палонных 1 000 забітых і параненых

Ход падзейПравіць

У пачатку верасня, пасля паступовага адступлення ўздоўж Таха, рэспубліканскія войскі замацаваліся на моцнай пазіцыі на вышынях пад Талаверай. У папярэдніх баях рэспубліканскі генерал Мануэль Рыкельме не адважваўся абараняцца на адкрытай мясцовасці і ўвесь час адступаў, што дазволіла яму захаваць сілы і сабраць ля Талаверы каля 10 000 чалавек. Яго войскі былі ўзмоцнены падмацаваннем: артылерыяй і бронецягніком. Стомленыя і патрапаныя нацыяналісты тым часам прасунуліся наперад на некалькі сотняў міль практычна без перадышкі.

На досвітку 3 верасня генерал Хуан Ягуэ загадаў палкоўніку Карласу Асенсіа і маёру Антоніа Кастэхону атакаваць абаронцаў у флангі. Дзве калоны неўзабаве захапілі чыгуначную станцыю і аэрадром. Рэспубліканцы зразумелі, што будуць акружаны і захоплены ў палон. Многія салдаты пакінулі свае пазіцыі і беглі з поля бою на аўтобусах. Апоўдні Ягуэ атакаваў непасрэдна сам горад. Хоць рэспубліканцы ўтрымлівалі свае пазіцыі большую частку дня, але да вечара Талавера ўсё ж была ўзята.

СтратыПравіць

Баі каштавалі нацыяналістам 1000 чалавек забітымі і параненымі. У рэспубліканцаў было забіта 500 чалавек, 1000 трапіла ў палон. Пераможцам дасталіся таксама 42 гарматы.

НаступствыПравіць

Рэспубліканцы страцілі свой апошні рубеж абароны перад Мадрыдам, які неўзабаве быў абложаны.

СпасылкіПравіць

  • Томас, Хью. Гражданская война в Испании. Нью-Йорк: Харпер и братья, 1961.
  • Поход на Мадрид