Арэхаўка (вадасховішча)
вадасховішча ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Арэхаўка)
Арэ́хаўка — вадасховішча ў Беларусі, у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у пойме ракі Нясета. За 10 км на захад ад гарадскога пасёлка Клічаў, у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Арэхаўка.
Арэхаўка | |
---|---|
Каардынаты: 53°31′10″ пн. ш. 29°10′35″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Магілёўская вобласць, Клічаўскі раён |
Даўжыня | 1,06 км |
Шырыня | 0,86 км |
Плошча | 1,02 км² |
Найбольшая глыбіня | 5,5 м |
Год напаўнення | 1983 |
Створана ў 1983 годзе ў мэтах рыбагадоўлі, арашэння і рэкрэацыі. Плошча паверхні 1,02 км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,86 км, найбольшая глыбіня 5,5 м. Наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Нясета.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 15.