Судкова (вадасховішча)

(Пасля перасылкі з Вадасховішча Судкова)

Судко́ва[1][2], Паташня[2], або Судкоў (м.р.) — наліўное вадасховішча ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 4 км у напрамку на захад ад аграгарадка Судкова, у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Барысаўшчына, на поўдзень ад вёскі Паташня.

Судкова
Каардынаты: 51°53′11,20″ пн. ш. 29°48′54,50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Гомельская вобласць, Хойніцкі раён
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 1,1 км
Плошча 1 км²
Аб'ём 0,003 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,1 км
Найбольшая глыбіня 4,25 м
Сярэдняя глыбіня 3,03 м
Год напаўнення 1982
Судкова (Гомельская вобласць)
Судкова
Судкова

Вадасховішча створана ў 1982 годзе. Плошча 1 км². Даўжыня 1,3 (1,25[1]) км, шырыня 1,1 км, найбольшая глыбіня 4,25 м, сярэдняя 3,03 м, аб’ём вады 3 млн м³. Даўжыня агараджальнай дамбы 4,1 км. Напаўняецца вадой з ракі Віць па напорным трубаправодзе пры дапамозе помпавай станцыі, забіраецца вада праз донны вадавыпуск у целе дамбы. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 метраў. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення сельскагаспадарчых угоддзяў і рыбагадоўлі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць