Цяцёрынскае

(Пасля перасылкі з Вадасховішча Цяцёрынскае)

Цяцёрынскаевадасховішча ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Друць (басейн Дняпра), прыкладна за 6 км на поўдзень ад горада Круглае.

Цяцёрынскае
Teterino Hydroelectric Power Station 02.jpg
Цяцерынская ГЭС
Каардынаты: 54°10′37,76″ пн. ш. 29°47′56,6″ у. д.HGЯO
Вышыня над узроўнем мора 173,3 м
Даўжыня 9,5 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 4,6 км²
Аб'ём 0,00832 км³
Даўжыня берагавой лініі 24,6 км
Найбольшая глыбіня 8,8 м
Плошча вадазбору 808 км²
Упадаюць рэкі Друць і Блінаўка, ручаі і каналы
Выцякаюць рака Друць
Год напаўнення 1986
Цяцёрынскае (Беларусь)
Цяцёрынскае
Цяцёрынскае
Цяцёрынскае (Магілёўская вобласць)
Цяцёрынскае
Цяцёрынскае

Вадасховішча створана ў 1986 годзе. Плошча паверхні 4,6 км², даўжыня 9,5 км, найбольшая шырыня 0,8 км, даўжыня берагавой лініі 24,6 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 8,8 м, ваганні ўзроўню вады 0,9—1,1 м. Аб'ём вады 8,32 млн. м³. Плошча вадазбору 818 км².
Схілы катлавіны ў верхняй частцы спадзістыя. Берагі нізкія і зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно вадасховішча выслана ілам і торфам. Моцна зарастае. Вадасховішча Цяцёрынскае слабапраточнае. Працякае рака Друць, упадаюць рака Бліноўка, ручаі і каналы.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, карп, язь, акунь, плотка, карась, лінь і іншыя рыбы. Сустракаюцца лешч і мянтуз.

Каля вадасховішча населеныя пункты Цяцёрына, Зацяцёрка, Улужжа, Шупені, Прыгані 1, пралягаюць аўтамабільныя дарогі Р26 і Р77.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 199. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 10, 37, 41. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 

СпасылкіПравіць