Вадзім Фёдаравіч Цікавы

Вадзім Фёдаравіч Ціка́вы (9 кастрычніка 1930 — 28 снежня 2002) — вучоны-хімік і педагог. Кандыдат хімічных навук (1961), прафесар (1989). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Вадзім Фёдаравіч Цікавы
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1930(1930-10-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2002(2002-12-28) (72 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат хімічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Ф. Ф. Цікавы нападзіўся у вёсцы Цялуша (Кавалі[1]) Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе потым вучыўся ў аспірантуры і працаваў да 2002 года на хімічным факультэце асістэнтам, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедрай агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі. У 1978—1993 гг. дэкан хімічнага факультэта.

Навуковая дзейнасць

правіць

В. Ф. Цікаваму належаць працы ў галіне тэорыі будовы неарганічных палімерных матэрыялаў на аснове солей многавалентных металаў і і многаасноўных кіслот і іх практычнага выкарыстання, ў тым ліку ў асваенні космасу. Аўтар больш як 200 навуковых прац і вынаходстваў, вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.

Сярод апублікаванага:

  • Пособие по химии для поступающих в вузы [Текст] / Ф. Н. Капуцкий, В. Ф. Тикавый; рец.: А. Г. Петряева, Г. Н. Масленникова. — Минск: Вышэйшая школа, 1979. — 384 с. : табл., рис.
  • Полимерное строение неорганических соединений [Текст] : [учеб. пособие для студ. хим. спец. вузов] / В. Ф. Тикавый. — Минск : Вышэйш. шк., 1985. — 96 с. : рис., табл. — Библиогр.: с. 95.
  • Общая химия в формулах, определениях и схемах. — Мінск, 1996. (у сааўтарстве).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць