Ваенна-навуковае таварыства пры Цэнтральным доме афіцэраў

Ваенна-навуковае таварыства (ВНТ) — грамадскае аб'яднанне Рэспубліка Беларусь. З’яўляецца добраахвотным, творчым, ваенна-навуковым аб’яднаннем афіцэраў у запасе (адстаўцы), прызначаным для вывучэння і абагульнення вопыту Вялікай Айчыннай вайны і лакальных канфліктаў.

Гісторыя стварэння правіць

У РСЧА першыя ваенна-навуковыя таварыствы пачалі стварацца для вывучэння вопыту грамадзянскай вайны ў Расіі і папаўнення недахопаў ваеннага навучання. У сакавіку 1926 года адбыўся 1 Усесаюзны з’езд Ваенна-навуковага таварыства, які ператварыў разрозненыя групы ў масавую грамадскую арганізацыю. З’езд праходзіў пад кіраўніцтвам М. І. Калініна.

9 лістапада 1956 года загадам Міністра абароны СССР Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава былі вызначаны задачы ваенна-навуковага таварыства, а 27 лютага 1957 года зацверджана Палажэнне аб ВНТ. З гэтага часу і пачало працаваць ваенна-навуковае таварыства пры Цэнтральным доме афіцэраў Беларускай ваеннай акругі. Пасля распаду СССР, дзейнасць грамадства ў Беларусі не спынілася. Ужо з лютага 1993 года ўступіла ў сілу новае палажэнне аб ваенна-навуковых таварыствах пры дамах афіцэраў.

Станам на 2018 год ваенна-навуковае таварыства налічвала 65 членаў, у тым ліку 10 генералаў і 21 палкоўнік. Старшынёй Савета 22 студзеня 2020 года абраны генерал-лейтэнант С. П. Гурулёў.

18 сакавіка 2020 года, на ўстаноўчым сходзе членаў, ваенна-навуковае таварыства пры Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь было пераўтворана ў Грамадскае аб’яднанне.

З 2021 года быў абраны новы старшыня савета генерал-маёр у адстаўцы Смольскі Станіслаў Станіславіч. 16 чэрвеня 2022 года ў Цэнтральным Доме афіцэраў (г. Мінск) прайшоў урачысты сход членаў арганізацыі ў гонар 65-годдзя стварэння ваенна-навуковага таварыства ў Беларусі. На гэтым сходзе прысутнічаў міністр абароны РБ генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

Задачы правіць

  • Вывучэнне і даследаванне аперацый Вялікай Айчыннай вайны і лакальных ваенных канфліктаў, абагульненне і распаўсюджванне ў войсках баявога вопыту, баявых традыцый воінскіх часцей і злучэнняў Узброеных Сіл РБ;
  • вядзенне работы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ваеннаслужачых і грамадзянскай моладзі;
  • тлумачэнне палітыкі дзяржавы, рашэнняў Прэзідэнта і ўрада па ўмацаванні абараназдольнасці дзяржавы;
  • барацьба з фальсіфікацыяй ваеннай гісторыі, перш за ўсё гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
  • садзейнічанне ўмацаванню ўзаемных сувязяў з арганізацыямі ветэранаў узброеных сіл краін-членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
  • вядзенне работы па стварэнні мемуарных і публіцыстычных твораў ваеннай і ваенна-гістарычнай тэматыкі;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння і абмен вопытам работы з ваенна-навуковым таварыствам пры культурным цэнтры Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Структура і рэжым дзейнасці правіць

Члены ваенна-навуковага таварыства праводзяць сваю работу пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце, ва ўзаемадзеянні са службовымі асобамі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, Цэнтральным домам афіцэраў УС РБ, а таксама членамі ветэранскіх і грамадскіх арганізацый. Вышэйшым органам з’яўляецца агульны сход, які праводзіцца штогод. Сходы членаў ваенна-навуковага таварыства праводзяцца двойчы ў месяц.

Для кіраўніцтва на агульным сходзе абіраецца тэрмінам на два гады савет, у складзе старшыні, вучонага сакратара, намесніка старшыні і іншых членаў. Савет падсправаздачны агульнаму сходу членаў ваенна-навуковага таварыства. У арганізацыі ствараюцца секцыі для распрацоўкі рэкамендаваных саветам і зацверджаных у органах ваеннага кіравання тэм ваенна-навуковых прац, рэфератаў, лекцый і дакладаў. Арганізацыйныя пытанні і бягучая дзейнасць, у тым ліку расход фінансавых сродкаў, вырашаюцца на агульным сходзе адкрытым галасаваннем большасцю галасоў.

Спасылкі правіць