Вайра Віке-Фрэйбэрга
Вайра Віке-Фрэйбэрга (лат.: Vaira Vīķe-Freiberga; 1 снежня 1937, Рыга) — латвійскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі з 8 ліпеня 1999 года да 7 ліпеня 2007 года. Спецпасланнік Генеральнага сакратара ААН, віцэ-старшыня Групы экспертаў па доўгатэрміновай будучыні Еўрапейскага Саюза.
Вайра Віке-Фрэйбэрга | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Vaira Vīķe-Freiberga | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гунтыс Улманіс | ||||||
Пераемнік | Валдыс Затлэрс | ||||||
Нараджэнне |
1 снежня 1937[1][2] (86 гадоў) |
||||||
Бацька | Карліс Вікіс | ||||||
Маці | Анемарыя Віке | ||||||
Муж | Імантс Фрэйбэргс[d] | ||||||
Дзеці |
сын: Карліс Робертс дачка: Індра Каралінэ |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | псіхалогія | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | Памылка Lua у Модуль:WikidataSelectors на радку 335: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВайра Віке-Фрэйбэрга нарадзілася 1 снежня 1937 года ў Рызе, Латвія.
Яе бацькі ў 1944 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, эмігравалі з Латвіі, у наступныя гады сям’я жыла ў розных краінах — Германіі, Марока і, урэшце, Канадзе.
У Канадзе Віке-Фрэйбэрга вучылася ва ўніверсітэце Таронта і ўніверсітэце McGill, дзе ў 1965 годзе атрымала доктарскую ступень па псіхалогіі.
Між 1965 і 1998 гадамі яна выкладала псіхалогію ў Манрэальскім універсітэце. У гэты час яна актыўна ўдзельнічала ў жыцці латышскай грамады Канады, шмат яе даследаванняў былі прысвечаны традыцыйнаму латышскаму фальклору, дайнам.
Вайра Віке-Фрэйбэрга займала пасаду прэзідэнта Канадскага псіхалагічнага таварыства, Федэрацыі грамадскіх навук Канады і Аб’яднання па развіцці вывучэння краін Балтыі. Узначальвала Навуковы савет Канады, з’яўляецца членам Савета кабет-лідараў свету. У 1999 годзе абраная ў члены Акадэміі Навук Латвіі.
У 1998 годзе Вайра Віке-Фрэйбэрга вярнулася ў Латвію, дзе ўзначаліла Інстытут Латвіі — арганізацыю, што займаецца прамоцыяй Латвіі за мяжой.
У наступным годзе яна была абрана другой презідэнткай незалежнай Рэспублікі Латвіі. Спачатку яна не вылучала сваёй кандыдатуры, але Сейм не здолеў абраць прэзідэнта з заяўленых кандыдатаў, таму Віке-Фрэйбэрга, як вельмі паважаная ў грамадстве дзяячка, не звязаная з пэўнай палітычнай сілай, стала кампрамісным кандыдатам.
Падчас яе двух прэзідэнцкіх тэрмінаў Віке-Фрэйбэрга мела высокую папулярнасць, яе рэйтынг сягаў 70-85%. Прэзідэнтка праводзіла актыўную знешнюю палітыку, яна запомнілася сваімі рэзкімі выказваннямі ў бок Расіі і актыўнымі дзеяннямі па далучэнні Латвіі да НАТА і Еўрапейскага Саюза (членства ў абедзвюх арганізацыях атрымана Латвіяй у 2004 годзе). Віке-Фрэйбэрга падтрымала амерыканскую кампанію ў Іраку ў 2003 годзе.
Муж Вайры Віке-Фрэйбэргі, Імантс Фраэбэргс, выкладае інфарматыку ў Квебекскім універсітэце ў Манрэалі. Сям’я мае сына Карлыса і дачку Індру.
Зноскі
- ↑ Vaira Vike-Freiberga // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vaira Vike-Freiberga // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вайра Віке-Фрэйбэрга
- Афіцыйны сайт Архівавана 31 студзеня 2009.
- В. Віке-Фрэйбэрга на афіцыйным сайце прэзідэнта Латвіі Архівавана 30 ліпеня 2012.