Валатава (пратока)

Валатава́ — правабярэжная пратока ракі Сож у Цэнтральным раёне Гомеля[1]. Старыца ўказанай ракі. Пачынаецца ў раёне Плёсаў, агінае безыменны востраў, ідучы уздоўж Старой Валатавы і Мельнікава Луга, злучаецца з Сожам на поўдні згаданага вострава[1].

Валатава
Характарыстыка
Даўжыня 2,4 км
Вадацёк
Выток Сож
 • Каардынаты 52°26′49″ пн. ш. 31°03′29″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Каардынаты 52°26′24″ пн. ш. 31°02′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Гомель
physical
Валатава (пратока)
Валатава (пратока)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Структура і адметнасці правіць

Складаецца з умоўных дзвюх частак.

Адна частка ўяўляе сабой звілісты вадаём падковападобнай формы. Яго даўжыня — каля 2,4 км, сярэдняя шырыня — каля 110 м, максімальная глыбіня — 2,8 м, сярэдняя глыбіня — 1 м. Характарызуецца нармальным перамешваннем водных масаў, стромкімі берагамі, вышыня якіх дзе-нідзе дасягае 1,4 м[2]. На адным з такім берагоў на поўначы размешчана праваслаўная Свята-Мікалаеўская царква пачатку ХІХ ст. У народзе гэтая частка мае назву «Старык».

Другая частка пратокі ўяляе сабой возера даўжынёй у 902 м, шырынёй  — 506 м, даўжыня берагавой лініі — 2,4 км, максімальная глыбіня — 3,5 м, сярэдняя глыбіня — 1,5 м. Схілы сіметрычныя, высокія (2-2,5 м), стромкія, літараль вузкая. Воднае люстра характарызуецца сярэднім хваляванне, добрым перамешваннем водных масаў[3]. У народзе гэтую частку называюць «Плёсы».

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як «озеро села Волотова» (1560 г.), калі належала да ўладанняў гомельскай Траецкай царквы ў асобе святара Фёдара Іванавіча («в которомъ вступу никому нѣтъ, одно тому попу»)[4]. Згодна з «Генеральным планам Беліцкага павета» 1784 г. называлася возерам Валатаўскім («оз: Волотовское»), не было злучана з Сожам каля Плёсаў, злучалася з ім пратокай Камароў[5]. Назва Валатаўское (або Волатаўскае)[6] захоўвалася і пазней, што зафіксавана на карце наваколляў Гомеля 1838 г. На той час вадаём ужо меў характар пратокі, якая злучала ўчасткі Сожа каля Плёсаў і каля Дзядна[7]. У ваенна-статыстычным аглядзе 1848 г. пазначаўся як «рукавъ р. Сожа, называемым Волотовымъ озеромъ»[8].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Гомель. План города. Гомельский район. Карта  [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018. — Квадраты Г5, Г6.
  2. Митрахович, О.И. Проблемы охраны поверхностных вод микрорайона «Мельников луг» г. Гомеля / О.И. Митрахович, О.В. Луцкович // Географические аспекты устойчивого развития регионов :Международная научно-практическая конференция, г. Гомель, 23-24 апреля 2015 г. : материалы : в 2 ч. Ч. 1 / редкол.: А.И. Павловский (гл.ред.) [и др.]. — Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2015. — С. 206.
  3. Митрахович, О.И. Проблемы охраны поверхностных вод микрорайона «Мельников луг» г. Гомеля / О.И. Митрахович, О.В. Луцкович // Географические аспекты устойчивого развития регионов :Международная научно-практическая конференция, г. Гомель, 23-24 апреля 2015 г. : материалы : в 2 ч. Ч. 1 / редкол.: А.И. Павловский (гл.ред.) [и др.]. — Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2015. — С. 206-207.
  4. Акты, издаваемые Комиссиею, высочайше учрежденною для разбора древних актов в Вильне : Акты Главного литовского трибунала. — Вильна : Тип. А. Г. Сыркина, 1886. — Т. 13 — С. 375-376.
  5. Генеральный план Белицкого уезда / Генеральное межевание Могилевской губернии 1784 г.
  6. Моўны характар і спецыфіка крыніц не даюць адназначнага адказу на пытанне, аб вымаўленні гэтай назва ў розныя часы.
  7. Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году.
  8. Военно-статистическое обозрение Российской империи / издаваемое по Высочайшему повелению при 1-м отделении Департамента Генерального штаба [трудами офицеров Генерального штаба]. Т. 8, ч. 3 : Могилевская губерния / [по рекогносцировкам и материалам, собранным на месте, составлял Генерального штаба капитан Черницкий]. — Санкт-Петербург : В типографии Департамента Генерального штаба, 1848. — Отд. 2. — С. 30.