Валдэмарс Замуэлс

Валдэмарс Замуэлс (лат.: Voldemārs Zāmuels; 22 мая 1872 — 16 студзеня 1948) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1924 годзе.

Валдэмарс Замуэлс
лат.: Voldemārs Zāmuēls
прэм’ер-міністр Латвіі
25 студзеня 1924 — 17 снежня 1924
Нараджэнне 22 мая 1872(1872-05-22)
Смерць 16 студзеня 1948(1948-01-16) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, суддзя, журналіст
Узнагароды
ордэн Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вывучаў права ў Тартускім універсітэце. З восені 1917 да восені 1918 узначальваў дзейнасць Латвійскай нацыянальнай рады. Пасля абвяшчэння незалежнасці Латвіі — суддзя Вярхоўнага суда (з лістапада па снежань 1918 года). У верасні 1919 года стаў галоўным пракурорам Вярхоўнага суда.

У красавіку 1920 года абраны членам Канстытуцыйнага суду са спісу ад дэмакратаў і цэнтрыстаў. У кабінеце Зігфрыдса Мейеровіцса ўзначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі (чэрвень 1921 — ліпень 1922 года).

27 студзеня 1924 года быў прызначаны прэм'ер-міністрам Латвіі. Ён быў першым у гісторыі дзяржавы кіраўніком урада, які не паходзіў з Латвійскай сялянскай партыі. На працягу першых трох месяцаў 1924 года ён таксама быў міністрам юстыцыі. На пасадзе прэм’ер-міністра яго змяніў Гуга Цэлміньш.

У 1927 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах як адзін з чатырох апанентаў свайго паплечніка па партыі Густаўса Зэмгалса.

Падчас Другой сусветнай вайны эміграваў ў Германію.

Зноскі