Валерый Аляксандравіч Скотнікаў

савецкі вучоны

Валерый Аляксандравіч Ско́тнікаў[1] (руск.: Валерий Александрович Скотников; 14 лютага 1929, Цвер — 27 мая 1988) — савецкі вучоны, гаспадарчы дзеяч. Доктар тэхнічных навук (1976), прафесар 1977)[1]. Рэктар Беларускага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1977—1988). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1985)[1].

Валерый Аляксандравіч Скотнікаў
Дата нараджэння 14 лютага 1929(1929-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1988(1988-05-27) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1976)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»
сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1952 годзе з адзнакай скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут, энергамашынабудаўнічы факультэт. Працоўную дзейнасць пачаў у дызелебудаўнічым заводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага ў горадзе Балакова Саратаўскай вобласці.

З 1953 па 1966 год працаваў інжынерам-канструктарам, старшым інжынерам, кіраўніком групы, начальнікам канструктарскага і эксперыментальна-даследчага аддзелаў у СКБ-2 меліярацыйных машын у Мінску.

З 1966 года на педагагічнай рабоце ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі: дацэнт кафедры «Трактары і аўтамабілі», сакратар парткама, прарэктар па навукова-даследчай працы, з 1977 па 1988 год — рэктар інстытута.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковая дзейнасць В. А. Скотнікава звязана з актыўным правядзеннем меліярацыі ў Беларускай ССР і ўвядзеннем у сельскагаспадарчы абарот забалочаных земляў.

У 1963 годзе ён паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1974 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму: «Асновы тэорыі праходнасці гусенічных балатаходных трактароў». Пад яго кіраўніцтвам створаны шэраг арыгінальных меліярацыйных машын і трактароў высокай праходнасці, якім не мае аналагаў у айчыннай і сусветнай практыцы. Распрацаваны тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння гусенічных рухавікоў з тарфяна-балотнай глебай, рэкамендацыі па праектаванні трактароў на гусенічным хаду і магчымасці прымянення шарнірна-сучлененых машын.

Асноўныя палажэнні кандыдацкай і доктарскай дысертацый В. А. Скотнікава выкладзеныя ў яго кнізе «Праходнасць машын», у якой падрабязна апісаны ўласцівасці праходнасці машын і іх паказчыкі, разгледжаны асаблівасці ўзаемадзеяння з грунтам колавых рухавікоў, а таксама сістэматызаваныя звесткі па агратэхнічных уласцівасцях хадавых сістэм машын і іх уздзеяння на глебу.

Пад кіраўніцтвам В. А. Скотнікова распрацаваны дзяржаўны стандарт СССР па абмежаванні ўзроўню ўздзеяння хадавых сістэм на глебу (ДАСТ 26955-86 «Тэхніка сельскагаспадарчая мабільная. Нормы ўздзеяння рухавікоў на глебу»), які быў прыняты ў 1986 годзе і дзейнічае па сённяшні дзень.

Вялікае значэнне для адукацыйнага працэсу БІМСГ мела выданне навучальнага дапаможніка «Асновы тэорыі і разліку трактара і аўтамабіля» пад рэдакцыяй В. А. Скотнікова, у якім знайшлі адлюстраванне класічныя палажэнні тэорыі трактара і аўтамабіля. Дапаможнік быў дапушчаны Дзяржаўным аграпрамысловым камітэтам СССР у якасці навучальнага для падрыхтоўкі інжынераў-механікаў, выдадзены тыражом 28 тыс. экзэмпляраў і з’яўляецца адным з асноўных навучальных дапаможнікаў па тэорыі трактара і аўтамабіля ў цяперашні час.

Пад навуковым кіраўніцтвам В. А. Скотнікава падрыхтавана 17 кандыдатаў тэхнічных навук.

Па матэрыялах яго даследаванняў атрымана 17 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы, апублікавана 117 навуковых прац, у т. л. 8 манаграфій, 5 навучальных дапаможнікаў саюзнай і рэспубліканскага значэння і 3 даведніка.

Арганізатарскі талент Валерыя Аляксандравіча, яго эрудыцыя, глыбокае веданне праблем у навуцы, бесперапынны пошук шляхоў удасканалення падрыхтоўкі сельскагаспадарчых кадраў набылі яму заслужаны аўтарытэт і павагу ў калектыве БІМСГ і навуковай супольнасці. В. А. Скотнікова адрознівалі высокая дысцыпліна, патрабавальнасць, прынцыповасць, пачуццё глыбокай адказнасці за даручаную справу, спагадлівасць і добразычлівасць да людзей.

Узнагароды і званні правіць

За навуковыя дасягненні і падрыхтоўку інжынерна-тэхнічных кадраў для сельскай гаспадаркі краіны ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі «За доблесную працу» у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, «Ветэран працы», дзвюма сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР, а таксама дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць