Валерый Аляксеевіч Сідарэнка
вучоны ў галіне машынабудавання
Валерый Аляксеевіч Сідарэ́нка[1] (нар. 20 красавіка 1939) — вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання і металаапрацоўкі, кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1983).
Валерый Аляксеевіч Сідарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1971) |
Альма-матар | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Мінску. У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1963 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, з 1979 года ў Рэспубліканскім міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1991 года В. А. Сідарэнка ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар прац па тэорыі і практыцы апрацоўкі металаў рэзаннем, распрацоўцы тэхналогіі памерна-чыставой апрацоўкі дэталей машын і прылад. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага:
- Прогрессивные методы абразивной обработки деталей машин и оборудование с применением магнитного поля / В. А. Сидоренко, Л. М. Кожуро. — Мн.: БелНИИНТИ, 1981;
- Новые методы отделочно-абразивной обработки деталей машин / В. А. Сидоренко, Л. М. Кожуро, П. С. Чистосердов, В. И. Балуев. — Минск, 1982. — 48 с. — (Серия «Машиностроение»);
- Применение малоотходных, безотходных и ресурсосберегающих технологических процессов в металлообработке в промышленности белоруссии. — Мн., 1988. (разам з А. Р. Арловым);
- Технологически возможности ротационного резания металлов. — Мн., 1990. (разам з А. В. Совусем);
- Разработка и применение сборного режущего инструмента для станков с ЧПУ на предприятиях БССР: учебное пособие / В. А. Сидоренко, М. И. Михайлов. — Минск: Республиканский межотраслевой ИПК, 1990.
УзнагародыПравіць
- Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сідарэнка Валерый Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- Сідарэнка Валерый Аляксеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Сидоренко, Валерий Алексеевич (кандидат технических наук; род. 1939) (руск.) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі