Валерый Аркадзьевіч Чардынцаў

вучоны ў галіне радыётэхнікі

Валерый Аркадзьевіч Чардынцаў (21 жніўня 1936, Свярдлоўск, Расія — 23 студзеня 2016) — беларускі спецыяліст у галіне радыётэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986).

Валерый Аркадзьевіч Чардынцаў
Дата нараджэння 21 жніўня 1936(1936-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 2016(2016-01-23) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера радыётэхніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1984)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут (1959), Маскоўскі энергетычны інстытут (аспірантура, 1964).

Працаваў у Уральскім політэхнічным інстытуце (1959—1968, асістэнт кафедры радыёпрыёмных устройстваў, старшы выкладчык кафедры тэарэтычных асноў радыётэхнікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1968—1972 і 1975—1988 — дацэнт, прафесар кафедры радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, 1972—1975 — загадчык кафедры канструявання і вытворчасці радыёапаратуры, 1988—2006 — загадчык кафедры радыёпрыёмных устройстваў, 2008—2015 — прафесар кафедры радыётэхнічных сістэм).

Навуковыя інтарэсы: статыстычная тэорыя і тэхніка фарміравання, прыёму і апрацоўкі сігналаў у радыётэхнічных сістэмах.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Оптимизация устройств обработки многоцелевых сложных сигналов в совмещенных системах и в средствах их радиоразведки : диссертация … доктора технических наук : 05.12.17 / Чердынцев Валерий Аркадьевич. — Минск, 1982.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Болсун А. І. Чардынцаў Валерый Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Чердынцев Валерий Аркадьевич / А. И. Болсун // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 513.
  • Чердынцев Валерий Аркадьевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 123—125.
  • Памяти Чердынцева Валерия Аркадьевича // Доклады БГУИР. — 2016. — № 1. — С. 109.

Спасылкі правіць