Валерый Еўдакімавіч Зайцаў

Валерый Еўдакімавіч Зайцаў — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч[1].

Валерый Еўдакімавіч Зайцаў
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, кіраўнік
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

У 1966—1971 вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (спецыяльнасць па адукацыі — «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей»)[1].

Пасля службы ў арміі ў 1973—1992 гадах працаваў майстрам, прарабам, старшым прарабам, галоўным інжынерам, начальнікам другога Мінскага мантажнага ўпраўлення ПСМА «Прамтэхмантаж»[1].

У 1992—2015 гадах тэхнічны дырэктар, генеральны дырэктар арэнднага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Прамтэхмантаж», генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Прамтэхмантаж» (У 1998 годзе арэнднае будаўніча-мантажнае прадпрыемства пераўтворана ў ААТ «Прамтэхмантаж»)[1].

Праекты, якія будаваліся пад кіраўніцтвам В. Зайцава правіць

Сярод важных аб’ектаў можна згадаць МКСК «Мінск-Арэна», Дзяржаўную спартыўную ўстанову «Барысаў-Арэна», САК «Фрыстайл», а таксама завод вапны ТАА «ФельсИзвесть» у г. Калуга, вугальны і нафтавы тэрміналы ў г. Луга Ленінградскай вобласці, тэрмінал «Калининградморнефть» і вытворчы тэрмінальны комплекс па глыбокай перапрацоўцы алейзмяшчальных культур у Калінінградскай вобласці[1].

Таксама пад непасрэдным кіраўніцтвам Валерыя Еўдакімавіча забяспечаны своечасовы і якасны мантаж металаканструкцый і абсталявання Нацыянальнай бібліятэкі і такіх аб’ектаў народнай гаспадаркі, як Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, цукровыя заводы ў Слуцку, Жабінцы і Гарадзеі, вагонабудаўнічы завод у Асіповічах, адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуськалій». Трэба адзначыць, што на многіх аб’ектах былі выкарыстаны тэхналогіі мантажных работ сусветнага ўзроўню[1].

Зноскі