Валерый Канстанцінавіч Лябёдка

Валерый Канстанцінавіч Лябёдка (26 ліпеня 1951, г. п. Езярышча, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 10 сакавіка 2016, Мінск) — беларускі мастак, доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1997).

Валерый Канстанцінавіч Лябёдка
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 ліпеня 1951(1951-07-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2016(2016-03-10) (64 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»

БіяграфіяПравіць

У 1975 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педінстытута. З 1977 года выкладчык, старшы выкладчык кафедры малюнка і жывапісу гэтай навучальнай установы. З 1991 года у Маскоўскім педагагічным універсітэце, загадвае кафедрай малюнка і жывапісу. Выкладчыцкую дзейнасць спалучае з творчасцю, член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік мастацкіх выставак у Віцебску, Маскве, Чэбаксарах, Смаленску.

ЛітаратураПравіць

  • Валерый Лябёдка // Саюз творцаў : фотаальбом / уклад. і аўтар тэксту М. Л. Цыбульскі. — Мн., 2005. — С. 79.
  • Лябёдка Валерый Канстанцінавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 713.