Валерый Сцяпанавіч Сахашчык

беларускі падпалкоўнік і палітычны дзеяч

Валерый Сцяпанавіч Сахашчык (нар. 13 жніўня 1964, Гошава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі ваенны і палітычны дзеяч. Падпалкоўнік, былы камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады (1998—2001). Былы прадстаўнік па абароне і бяспецы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі (2022—2024).

Валерый Сцяпанавіч Сахашчык
Дата нараджэння 13 жніўня 1964(1964-08-13)[1] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і работнікі калгаса.[5] Дзед — Лукаш Сахашчык, партызанскі камандзір, загінуў у 1944 годзе.[6] Скончыў школу № 3 у Драгічыне з залатым медалём.[7] Скончыў Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча як лейтэнант дэсантнай брыгады, служыў тры гады ў Забайкальскай ваеннай акрузе, потым у ЗГВ на тэрыторыі ГДР.[5]

У Брэст прыехаў у 1992 годзе[7]. У 1998—2001 гадах камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады[8]. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Сахашчык распрацаваў знак брыгады — Чорнага арла[7], — і выпрабаванні для атрымання гэтага знаку для салдат брыгады. Пайшоў у запас праз інтрыгі ў Міністэрстве абароны Беларусі.[6]

Удзельнік пратэстаў 2020—2021 гадоў. У 2022 годзе, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, прызначаны Святланай Ціханоўскай прадстаўніком па абароне і бяспецы (дэ-факта міністрам абароны) у Аб’яднаным пераходным кабінеце.[6] У чэрвені 2023 г. Сахашчык паведаміў пра стварэнне 1-ю асобную дэсантна-штурмавую роту «Беларусь», якая уваходзіць у 79-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (Украіна)  (бел. (тар.)), ваюе на Данбасе. Сахашчык у тым ліку таксама прымаў удзел у баявых апэрацыях.[9]

1 жніўня 2024 года Сахашчык заявіў аб сыходзе з Аб'яднанага пераходнага кабінета.[10]

Да 2020 года шмат гадоў сябраваў з Алегам Белаконевым.[6]

Зноскі

  1. а б в https://web.archive.org/web/20220814125720/https://news.zerkalo.io/economics/19597.html
  2. https://www.sb.by/articles/polet-chernogo-orla.html
  3. https://nashaniva.com/ru/299160
  4. https://news.zerkalo.io/economics/22515.html
  5. а б Арцём Гарбацэвіч. Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай . Наша Ніва (9 жніўня 2022).
  6. а б в г «Чорны арол». Пяць фактаў пра Валерыя Сахашчыка, які стаў «вайсковым міністрам» у кабінэце Ціханоўскай (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (8 верасня 2022).
  7. а б в Легендарный комбриг, а теперь — «белорусский Черчилль»? Рассказываем о Валерии Сахащике — «министре обороны» в Кабинете Тихановской (руск.). Zerkalo.io (9 жніўня 2022).
  8. Сахащик Валерий Степанович (руск.). СтопКор (7 сакавіка 2022).
  9. Дзмітрый Гурневіч. «Сахашчык сам удзельнічае ў баявых апэрацыях». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, чым яны займаюцца на Данбасе (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 жніўня 2023).
  10. Сахашчык заявіў аб выхадзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета