Валерый Уладзіміравіч Балоцін
Валерый Уладзіміравіч Балоцін (нар. 20 сакавіка 1949, Мінск) — беларускі архітэктар.
Валерый Уладзіміравіч Балоцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1949 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у Мінскграмадзянпраекце, з 1980 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 15-павярховы жылы дом з ювелірнай крамай (1981) і аб’яднаны гандлёвы цэнтр па вул. Леніна (1984) у Салігорску, інтэр’еры будынка гарадскога Дому шлюбаў па вул. Камуністычнай (1984), добраўпарадкаванне жылога квартала ў раёне Прывакзальнай плошчы (1985) у Мінску, комплекс 9-павярховых жылых дамоў з блокамі абслугоўвання па вул. Леніна ў Маладзечне (1986).
Зноскі
Літаратура
правіць- Болотин Валерий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)