Валка
Валка (лат.: Valka) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Валкаўскага края. Плошча 14,36 км². Насельніцтва 5891 чал. (2012).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ГеаграфіяПравіць
Размешчаны на мяжы з Эстоніяй (горад Валга). Плошча горада — 14,2 км².
ГісторыяПравіць
Горад Валк (па-нямецку) упершыню згадваецца ў 1286 годзе, у 1419 годзе быў рэзідэнцыяй ландтага Лівонскай канфедэрацыі. Гарадскія правы былі дадзены польскім каралём Стэфанам Баторыем у 1584 годзе.
У 19 стагоддзі з’явілася чыгунка. 15 лістапада 1917 г. у Валцы было прынята Рашэнне аб абвяшчэнні незалежнай Латвійскай Рэспублікі. Сцяг Латвіі быў узняты першы раз менавіта ў гэтым горадзе. З 1 ліпеня 1920 года горад быў падзелены паміж Латвіяй і Эстоніяй.
Культура, славутасціПравіць
Краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры — былы дом барона фон Урангеля (1645), евангелісцкая лютэранская царква Святой Катрыны (упершыню згадваецца ў 1477, разбурана ў 1702 і 1752 гадах, пазней аднаўлялася).
ГалерэяПравіць
Гарады-пабрацімыПравіць
- Валга (эст.: Valga), Эстонія
- Торніа (фінск.: Tornio), Фінляндыя
- Аляксандраў-Куяўскі (польск.: Aleksandrów Kujawski), Польшча
- Дзюрбюі (фр.: Durbuy), Бельгія
- Вайсенбург (ням.: Weißenburg), Германія
- Тврдошын (славацк.: Tvrdošín), Славакія
- Орымаціла (фінск.: Orimattila), Фінляндыя
- Франкфурт-на-Одэры (ням.: Frankfurt an der Oder), Германія
- Нарва (эст.: Narva), Эстонія
- Івангарад, Расія
- Новае Дзявяткіна, Расія
- Светагорск, Расія
- Слубіцы (польск.: Słubice), Польшча
- Іматра (фінск.: Imatra), Фінляндыя
Зноскі
- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā» (лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валка
- Афіцыйны сайт Валцкага краі (лат.) (англ.) (эст.)
- Газета для жыхароў Валгі і Валкі (руск.)
- Інфармацыя пра Валку на турыстычным партале mesta.lv (руск.)
- Інфармацыя пра Валку ў тапанімічнай базе даных (лат.)