Вальдэмар Поўльсен

датскі фізік, інжынер
(Пасля перасылкі з Вальдэмар Поульсэн)

Вальдэмар Поўльсен (дацк.: Valdemar Poulsen, 23 лістапада 1869, Капенгаген — 23 ліпеня 1942, Нью-Ёрк) — датскі фізік, інжынер. Распрацаваў спосаб магнітнага запісу на дрот у 1899 году.

Вальдэмар Поўльсен
Род дзейнасці фізік, інжынер, тэхнік
Дата нараджэння 23 лістапада 1869(1869-11-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1942(1942-07-23)[2][4] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Christian Poulsen[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прынцып магнітнага запісу быў прадэманстраваны Поўльсенам у пачатку 1898 года. Першы прыбор меў назву тэлеграфон і выкарыстоўваў металічны (стальны) дрот у якасці носьбіта. Сучасныя магнітафоны выкарыстоўваюць больш зручныя і надзейныя магнітныя стужкі, але базавы прынцып аналагавага запісу гуку не змяніўся: з узмацняльніка сігнал падаецца на галоўку, якая запісвае, уздоўж якой са сталай хуткасцю перасоўваецца носьбіт (стужка ці дрот), у выніку чаго носьбіт намагнічваецца адпаведна гукавому сігналу. Пры прайграванні гуку носьбіт з той жа хуткасцю працягваецца ўздоўж галоўкі, якая грае, індуцыруючы ў ёй слабы электрычны сігнал, які пасля ўзмацнення падаецца на гучнагаварыцель.

Патэнт на тэлеграфон Поўльсен атрымаў у 1898 году. Узмацняльнікаў гуку тады яшчэ не было, таму гук быў вельмі слабы і яго можна было слухаць толькі ў навушніках.

У 1908 году Поўльсен распрацаваў удасканалены варыянт дугавога перадатчыка, які пазней быў названы яго імем. Памёр на 73-ем гаду жыцця ў Нью-Ёрку, ЗША. У 1969 году была выпушчана паштовая марка ў гонар Поульсэна.

Зноскі

  1. Valdemar Poulsen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Valdemar Poulsen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е (unspecified title) Праверана 6 сакавіка 2023.
  4. Valdemar Poulsen // Dansk Biografisk Lexikon

Спасылкі правіць

  Вонкавыя відэафайлы
    Вальдэмар Поўльсэн , Вальдэмар Поўльсэн GOOGLE DOODLE // Google Doodles. — 2018. — 23 лістапада.