Вальжына Цярэшчанка

Вальжы́на Цярэ́шчанка, сапраўднае імя Во́льга Цярэшчанка (нар. в. Лушчыкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі) — беларуская бард-спявачка.

Вальжына Цярэшчанка
Месца нараджэння Лушчыкі
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Інструменты Гітара
Жанры Бардаўская песня

Біяграфія

правіць

Калі Вользе было шэсць гадоў сям’я пераехала на Гомельшчыну. Жыве ў Гомелі. Каталічка. Скончыла музычнае аддзяленне Гомельскай педвучэльні. У 1980-х гадах спявала ў народным фальклорным гурце Гомельскай педагагічнага вучылішча «Пралескі». Лаўрэат Першага фестывалю аўтарскай песні ў Беларусі. Двойчы брала ўдзел у фестывалі беларускай музыкі ў Польшчы «Басовішча». Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 36 Гомеля імя Івана Паўлавіча Мележа. Скончыла філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны.

Творчасць

правіць

Музыкантка «талакоўскага прызыву». Мае прыгожы моцны голасам, спявае на вершы Сыса, Гаруна, Геніюш, Жылкі і іншых беларускіх паэтаў.

У 2003 годзе ў Гомелі выйшаў яе альбом «Хтось крануўся крылаў». Альбом змяшчае 35 трэкаў, пераважна песень на вершы забароненых і паўзабароненых у БССР паэтаў (Алесь Гарун, Ларыса Геніюш ды іншыя). На дыск увайшло ці не ўсё найлепшае з яе канцэртнага рэпертуару. Апроч песень на вершы беларускіх паэтаў значную частку альбому складаюць народныя калядныя спевы.

Спасылкі

правіць