Вальфрыд Мікалаевіч Трэер

Вальфры́д Мікала́евіч Трэ́ер (5 снежня 1901, Турку — 3 снежня 1984) — савецкі вучоны ў галіне машыназнаўства, надзейнасці і даўгавечнасці машын і прыбораў. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1950). Член-карэспандэнт АН БССР (1959).

Вальфрыд Мікалаевіч Трэер
Вальфрид Николаевич Трейер
Дата нараджэння 5 снежня 1901(1901-12-05)
Месца нараджэння Турку, Вялікае Княства Фінляндскае
Дата смерці 3 снежня 1984(1984-12-03) (82 гады)
Грамадзянства  СССР
Навуковая сфера машыназнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар Маскоўскі аўтатрактарны інстытут

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 снежня 1901 г. у г. Турку. Па заканчэнні Маскоўскага аўтатрактарнага інстытута ў 1929 г. быў прызначаны старшым навуковым супрацоўнікам Навуковага аўтатрактарнага інстытута (г. Масква).

З 1936 г. — старшы інжынер, загадчык падшыпнікавай лабараторыі Цэнтральнага НДІ цяжкага машынабудавання. З 1937 г. — старшы навуковы супрацоўнік Эксперыментальнага НДІ машынабудавання і станкабудавання ў г. Маскве. З 1939 г. — дацэнт, прафесар маскоўскіх Інстытута каляровых металаў і золата і Інстытута сталі.

У 1951 г. В. М. Трэер прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Талінскага політэхнічнага інстытута, а ў 1955 г. — Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. У 1963—1966 гг. ён працуе на пасадзе дырэктара Інстытута машыназнаўства і аўтаматызацыі Акадэміі навук БССР, затым Эксперыментальнага НДІ машыназнаўства. З 1966 г. — прафесар кафедры тэхнічнай механікі Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

Пайшоў з жыцця 3 снежня 1984 г.

Навуковая дзейнасць правіць

В. І. Трэер прапанаваў тэорыю і метад разліку падшыпнікаў качэння і іншых дэталяў машын па параметры, які характарызуе іх даўгавечнасць. Метад Трэера ўвайшоў ва ўсе даведачныя дапаможнікі і каталогі па падшыпніках.

Аўтар звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій:

  • Теория и расчет подшипников качения / В. Н. Трейер. — Москва, 1936. — 220 с.
  • Расчеты деталей машин на долговечность / В. Н. Трейер. — Москва, Машгиз, 1956. — 135 с.
  • Расчеты деталей машин по предельным состояниям / В. Н. Трейер. — Минск : Госиздат БССР, Редакция научно-технической литературы, 1960. — 255 с.
  • О производительности автоматических машин : сборник статей / В. Н. Трейер. — Минск : Издательство АН БССР, 1962. — 208 с.
  • Теория долговечности и надежности машин / В. Н. Трейер. — Минск : Наука и техника, 1964. — 137 с.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць