Валянціна Іосіфаўна Градовіч

Валянціна Іосіфаўна Градовіч (15 мая 1928, Вінаградаўка — 31 мая 1995, Мінская вобласць) — цялятніца саўгаса «Раванічы» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Член ЦК Кампартыі Беларусі.

Валянціна Іосіфаўна Градовіч
Дата нараджэння 15 мая 1928(1928-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1995(1995-05-31) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Дружбы народаў

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1928 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Вінаградаўка Чэрвеньскага раёна. У 1945 годзе скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Раванічы. З 1945 года працавала на садовым участку саўгаса «Раванічы». З 1947 года — цялятніца на саўгаснай ферме, дзе прапрацавала наступныя трыццаць гадоў.

Неаднаразова ўдзельнічала ва Усесаюзнай выстаўцы ВДНГ СССР у Маскве.

Па выніках сямігодкі  (руск.) (1959—1965) сярэднясутачнае прыбаўленне ў замацаванага за Валянцінай Градовіч маладняку буйной рагатай жывёлы склаў 950 грамаў. Указам Прэзидыум Вярхоўнага Савета СССР  (руск.) ад 22 сакавіка 1966 года была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1971 годзе абіралася дэлегатам XXVII з’езда Кампартыі Беларусі, членам Цэнтральнага камітэта.

Памерла 31 мая 1995 года.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Імя В. І. Градовіч змешчана на таблічцы на Алеі Герояў Чэрвеньскага раёна ў горадзе Чэрвень, адкрытай ў 2010 годзе[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • В. Павлович, Нелёгкие будни Архівавана 11 сакавіка 2016. // Труд, талант, доблесть.: В 2-х ч. Ч. 1. / Сост. Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило. — Мн.: Беларусь, 1981.— 414 с., ил., стр. 202—206. (руск.)
  • Знаменитые выпускники(недаступная спасылка) (руск.) // Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Раваніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа»

Спасылкі правіць