Валянціна Паўлаўна Русак
Валянціна Паўлаўна Русак (13 лютага 1950, г. Горлаўка, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2004).
Валянціна Паўлаўна Русак | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лютага 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Навуковая сфера | марфаналогія[d], фанетыка, граматыка, фаналогія і дыялекталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1974 годзе БДУ. З 1972 года ў Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі, з 2005 года загадчыца аддзела.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе пытанні фанетыкі, фаналогіі, марфаналогіі, граматыкі і дыялекталогіі беларускай мовы. Аўтар «Марфаналогіі сучаснай беларускай мовы», сааўтар кніг «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Кароткая граматыка беларускай мовы. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія».
Літаратура
правіць- Русак Валентина Павловна // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с.: ил. — ISBN 985-11-0341-1.
Спасылкі
правіць- Валянціна Паўлаўна Русак на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»