Валянціна Савічна Бурлака

Валянціна Савічна Бурлака (нар. 16 чэрвеня 1924, с. Палкава Мыкыціўка  (укр.), Багадухіўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Валянціна Савічна Бурлака
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1924(1924-06-16) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Каракіс, Тарубараў). У тым жа годзе па накіраванні прыбыла ў Гомель, дзе з 1950 па 1980 працавала спачатку архітэктарам, а потым старэйшым архітэктарам і кіраўніком групы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года. Член КПСС з 1962 года.

Пражывала ў Гомелі.

Творчасць правіць

 
Гасцініца «Сож»
 
Гомельская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна на плошчы Перамогі
 
Навучальна-лабараторны корпус БІІЧТ

Асноўныя працы ў Гомелі: гасцініца «Сож» на 200 месцаў на рагу вул. Савецкай і Сялянскай (19561957); планіроўка і забудова вул. Перамогі (1954[1], у сааўтарстве з І. Ф. Бурлакам)[2], будынак Камунбанка па вул. Камунараў, 5 (надбудова 3-га паверха і прыбудова[3]; 1955)[1]; 46-кватэрныя дамы на рагу вуліц Кірава і Перамогі (19571958); адміністрацыйны будынак па вул. Сялянская; абласная бібліятэка імя У. І. Леніна на плошчы Перамогі; паліклініка № 8 па вул. Арцёма; Будынак «Гомельграмадзянпраект» на рагу вул. Першамайская і Савецкая[2], вытворчы будынак «Гомельграмадзянпраекта» (1961, з Ш. І. Хінчыным), навучальны (1961, з Ш. І. Хінчыным), спартыўны з басейнам (1969, з Ш. І. Хінчыным), навучальна-лабараторны (рог праспекта Перамогі і вуліцы Кірава[3]; 19701979) карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з архітэктарам Іванам Фёдаравічам Бурлакам. Мела дачку Алену (у замужжы Жукава)[4].

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1979); Ганаровымі граматамі і Падзякамі.

Зноскі

  1. а б в Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН
  4. ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН

Літаратура правіць

  • Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)