Валянцін Андрэевіч Ліхапол
Валянцін Андрэевіч Ліхапол (нар. 23 снежня 1938, с. Івашкіўка, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Валянцін Андрэевіч Ліхапол | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 снежня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1967 годзе Кіеўскі мастацкі інстытут (выкладчык І. Г. Шамсядзінаў ). З 1967 года працаваў у Чарнігаўскім філіяле інстытута «Дзіпраграмадзянпрамбуд»; з 1971 года архітэктар, пасля галоўны архітэктар праектаў у Гомельскім аддзеле «Белкааппраекта»[1][2]; з 1990 года галоўны архітэктар праектаў, начальнік групы архітэктараў праектнага інстытута «Гомельграмадзянпраект»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражываў у Гомелі[1].
Творчасць правіць
Асноўныя працы: помнік загінулым воінам-аднавяскоўцам у с. Івашкіўка Чарнігаўскай вобласці (1975), вытворчыя будынкі ПМК, СПМК і праектнага аддзела Белкааппраекта ў Гомелі (1981), гандлёвы цэнтр у Крынічным Мазырскага раёна (1985)[1]; помнік загінулым воінам-інтэрнацыяналістам (1997—1998, будаўніцтва ў 1998—2002); царква Іверскага абраза Маці Божай (1997—1999, будаўніцтва ў 1999—2003); храм у гонар свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція ў Тураве (2008, саўтары М. В. Ліхапол, А. В. Ліхапол); храм у гонар Абраза Божай Маці «Скорапаслушніцы» ў Гомелі (2008, саўтары М. В. Ліхапол, А. В. Ліхапол)[2].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР (Гандлёвы цэнтр пас. Крынічны Мазырскага раёна. Дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на V нацыянальным фестывалі архітэктуры 2003 года за Помнік загінулым воінам-інтэрнацыяналістам[2].
Зноскі
- ↑ а б в Лихопол Валентин Андреевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г Лихопол Валентин Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура правіць
- Лихопол Валентин Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Лихопол Валентин Андреевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)