Валянцін Віктаравіч Козічкін

Валянцін Віктаравіч Козічкін — беларускі інжынер-будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)[1].

Валянцін Віктаравіч Козічкін
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, кіраўнік
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Скончыў школу ў Сенненскім раёне і паступіў у політэхнічны тэхнікум на аддзяленне "Прамысловае і цывільнае будаўніцтва"[2].

Пасля службы ў арміі працаўладкаваўся ў «Будаўнічы трэст № 9, г. Віцебск». Пачынаў свой працоўны шлях у якасці майстра ў СУ-38, прараба, намесніка начальніка, галоўнага інжынера і начальніка ўпраўлення. Паралельна скончыў факультэт цывільнага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту[2].

З 1992 года заняў пасаду генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 9, г. Віцебск»[1].

Аб’екты, якія будаваліся пад кіраўніцтвам В. Козічкіна правіць

Пад яго кіраўніцтвам ААТ «Будаўнічы трэст № 9, г. Віцебск» пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю многія сацыяльна значныя аб’екты горада і вобласці: база адпачынку ў н. п. Крупеніна, комплекс стадыёна «Дынама», карцінная галерэя ў Полацку, гасцініца «Лучоса», парнікова-цяплічны комплекс і комплекс па вытворчасці малака саўгаса «Рудакова», Віцебская бройлерная фабрыка, МТФ у Мазалаве, Масарах і Добрыне, рэканструкцыя пл. Леніна ў Оршы, культурна-аздараўленчы цэнтр Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі, рэканструкцыя пл. Перамогі ў Віцебску, будаўніцтва Духаўскага кругліка, аднаўленне амаль з нуля Свята-Успенскага кафедральнага сабора і многія іншыя. Праведзены таксама мадэрнізацыя вытворчасцей ААТ «Віцебскдрэў» і ААТ «Аршанскі льнокамбінат», а таксама будаўніцтва лядовай арэны ў Оршы, добраўпарадкаванне гарадской набярэжнай Заходняй Дзвіны, збудаванне аўтаматызаванага малочнатаварнага комплексу ў в. Палудзеткі Віцебскага раёна[1].

Акрамя беларускіх аб’ектаў работнікі трэсту працавалі ў Расіі — Ханты-Мансійску, Нарыльску, Смаленску і іншых рэгіёнах[2].

Узнагароды правіць

За рэалізацыю праекта «Палац спорту ў г. Віцебску» В. В. Козічкін у 2000 годзе удастоены прэміі Мінбудархітэктуры імя У. А. Караля. У 2003 годзе за вялікі асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны і шматгадовую плённую працу яму прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь». Па выніках Рэспубліканскага конкурсу «На найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» у 2008 годзе ён прызнаны «Кіраўніком года» ў катэгорыі «Генпадрадныя арганізацыі». У 2009 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам Саюза будаўнікоў «За заслугі ў будаўніцтве» і дыпломам «Чалавек года Віцебшчыны-2009» у намінацыі «Архітэктура, будаўніцтва, дарожная гаспадарка»[1].

Зноскі

Спасылкі правіць