Варшава-Усходняя

Варшава-Усходняя (польск.: Warszawa Wschodnia) — чыгуначная станцыя ў Варшаве на правым беразе Віслы ў раёне Прага.

Станцыя
Варшава-Усходняя
польск.: Warszawa Wschodnia
Польская чыгунка
Дата адкрыцця 1866
Ранейшыя назвы Тэрэспальскі вакзал,
Брэсцкі вакзал,
Усходні вакзал
Размяшчэнне Варшава
Код станцыі 1069
Код у «Экспрэс-3» 5100138 і 5103865
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Станцыя абслугоўвае прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя маршруты. У адпаведнасці з класіфікацыяй Польскай чыгункі станцыя Варшава-Усходняя адносіцца да катэгорыі "C".

Гісторыя станцыі цесна звязана з будаўніцтвам аўстрыйскай чыгункі Вена - Тэрэспаль, падчас якога ў 1886 годзе быў пабудаваны будынак станцыі. Гэты будынак называўся Тэрэспальскім вакзалам. У гэты ж час ён таксама паралельна называўся Брэсцкім вакзалам. Вакзал абслугоўваў цягнікі ў напрамку Любліна і Брэста.

Пасля Першай сусветнай вайны будынак станцыі, у адрозненне ад астатніх вакзалаў Варшавы, амаль не пацярпеў. Станцыя была перабудавана ў 1933 годзе і была поўнасцю знішчана ў 1944 годзе падчас Варшаўскага паўстання. Да гэтага часу захавалася невялікая частка былога будынка вакзала.

У 1969 годзе быў пабудаваны сучасны будынак вакзала, які складаецца з двух тэрміналаў - паўночнага з 4 платформамі, які абслугоўвае міжгароднія цягнікі, і меншага памеру паўднёвага тэрмінала з 2 платформамі, які абслугоўвае прыгарадныя цягнікі.

У 2011 годзе быў адрамантаваны паўднёвы тэрмінал і ў 2012 годзе скончыўся рамонт паўночнага тэрмінала. Праз станцыю праходзяць дзве чыгуначныя лініі ў бок Отвацка і Прушкава.

Фота станцыі правіць

Спасылкі правіць