Васкрасенская царква (Альманы)
Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Альманы (Столінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Праваслаўны храм | |
Васкрасенская царква | |
---|---|
![]() Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга | |
51°48′22″ пн. ш. 27°04′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Альманы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1888—1893 гады |
![]() |
Пабудавана ў 1888—1893 гг. з дрэва на месцы храма першай паловы 19 ст.[1]
АрхітэктураПравіць
Царква вырашана кананічнай чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца (два васьмерыкі на чацверыку), прамавугольны бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Сілуэт храма фарміруюць макаўка над шатром званіцы, цыбулепадобная галоўка на двух'ярусным васьмігранным барабане над шатровым з заломам дахам малітоўнай залы, вальмавае пакрыццё апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны шырынкавымі фрызамі і вуглавымі лапаткамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі.
Унутры малітоўная зала перакрыта корабавым драўляным скляпеннем, апсіда вылучана трох'ярусным іканастасам і двума ківотамі.
Зноскі
- ↑ Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Васкрасенская царква (Альманы)
- Васкрасенская царква (Альманы) на сайце Radzima.org
- Васкрасенская царква (Альманы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)