Васількі (Пухавіцкі раён)
Васількі́[1] (трансліт.: Vasiĺki, руск.: Васильки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.
Вёска
Васількі
|
ГісторыяПравіць
У канцы XVIII стагоддзя вёска Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Была вядома як крухмальны завод «Цітва», які пабудавалі ў 1911 годзе.
У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў БССР.
Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.
Да 31 сакавіка 1977 года Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[2].
НасельніцтваПравіць
- 1 студзеня 2002 — 18 двароў, 37 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх