Васіль Елісеевіч Літко
Васі́ль Елісе́евіч Літко́ (руск.: Василий Елисеевич Литко; 1900 — 17 лістапада 1939) — мастак, графік і ілюстратар перыяду СССР. У канцы 1920-х гадоў ілюстраваў беларускія кнігі.
Васіль Елісеевіч Літко | |
---|---|
руск.: Василий Елисеевич Литко | |
| |
Дата нараджэння | 1900 |
Дата смерці | 17 лістапада 1939 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, ілюстратар, мастак-плакатыст |
Месца працы | |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і будаўнічага рабочага[1]. У 1916 годзе паступіў Акадэмію мастацтваў горада Петраграда[2], адначасова з вучобай працуе грузчыкам, мулярам і малатабойцам. Пасля Кастрычіцкай рэвалюцыі 1917 года кідае вучобу і ўступае ў рабочую дружыну.
У 1918 годзе працуе ў бальшавіцкіх газетах «Южная правда» і «Солдат революции». У 1919 годзе прызначаны камісарам інжынерна-камандных курсаў у Екацярынаславе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях Чырвонай арміі, трапіў палон да белых фармаванняў, дзе правёў 8 месяцаў, быў вызвалены[3]. У час польска-савецкай вайны працуе камісарам цынкаграфіі і літаграфіі Заходняга фронту[1]. Адначасова супрацоўнічаў з выданнем «Окна сатиры Роста» Заходняй ваеннай акругі і франтавым часопісам «Красный шмель». Па заканчэнні вайна адкамандзіраваны ў Акадэмію мастацтваў для заканчэння вучобы, але праз стан здароўя, які рабіў немагчымым жыццё ў Ленінградзе, быў пераведзены ў маскоўскі Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут, які скончыў у 1924 годзе. Паралельна з вучобай выкладаў у Крамлёўскай аб’яднанай школе УЦВК. Як мастак супрацоўнічаў з шэрагам маскоўскіх выдавецтваў: «Московский рабочий», ЗИФ, працаваў у часопісах «Металлист» і «Деревообделочник».
У 1925—1926 гадах працаваў у Вятцы, у выдавецтве «Вятская правда», ілюстраваў газеты «Вятская правда», «Вятская деревня», «Южный пахарь». У 1927—1928 гадах Васіль Літко працаваў у выдавецтве «Молодая гвардия» і ГИХЛ.
З 1927 года працуе ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Праілюстраваў выданні кніг Янкі Маўра «Амок» (1929)[4] і «Палескія рабінзоны»[5][6] (1930), «За савецкую Беларусь» Аляксандра Чарвякова (1927), «Угрунь» Андрэя Александровіча (1927), «Прысады» (1927, 1928) і «На перагібе» Цішкі Гартнага (1928) і інш.
З 1931 года ў Маскве, працуе ў выдавецтве Учпедгиз. У 1932—1934 гадах у газетах «За уголь» і «Московская кочегарка». У 1935—1937 гадах стварыў серыю плакатаў на сельскагаспадарчую тэму для выдавецтваў «Наркомзем» і «Колхозная многотиражка». У 1938—1939 гадах працаваў у Ваенным выдавецтве. Загінуў, трапіўшы пад цягнік.
Кніжныя вокладкі аўтарства Васіля Літко
правіць-
Аляксандр Чарвякоў, «За савецкую Беларусь» (1927)
-
Цішка Гартны, «Прысады» (1927)
-
Андрэй Александровіч, «Угрунь» (1927)
-
Цішка Гартны, «На перагібе» (1928)
-
Алесь Дудар, «Вежа» (1928)
Выстаўкі
правіцьУ студзені—лютым 1940 года ў выставачнай залі Маскоўскага саюза мастакоў прайшла пасмяротная выстаўка Васіля Літко.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Автор Литко Василий Елисеевич | Аукцион онлайн. Продажи. Результаты. Цены. | antiqueauction.ru . antiqueauction.ru. Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Художник Литко Василий Елисеевич - Картины. Купить работы автора . egorovs.art. Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Лаврушин В. 2011, с. 73.
- ↑ Pin de Pačvarny em Вокладкі, ілюстрацыі, плакаты (англ.). Pinterest. Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Pin by Pačvarny on Вокладкі, ілюстрацыі, плакаты | Poster, Aesthetic (англ.). Pinterest. Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Маўр, Я. (1883-1971). Палескія рабінзоны: Прыгоды двух хлопцаў у Палескіх балотах / Янка Маўр. - Менск [Мінск : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. - 175, [1] c.] . elib.nlb.by (13 лістапада 1930). Праверана 18 сакавіка 2024.
Літаратура
правіць- Василий Лаврушин Василий Елисеевич Литко(руск.) // Золотая палитра : журнал. — 2011. — № 2(6). — С. 72—75.
Спасылкі
правіцьВасіль Елісеевіч Літко ў Вікікрыніцах | |
Васіль Елісеевіч Літко на Вікісховішчы |
- Эскиз обложки книги «За Савецкую Беларусь» / Литко Василий Елисеевич (руск.). artinvestment.ru. — Адзін з варыянтаў вокладкі, у друку выкарыстаны іншы эскіз. Праверана 18 сакавіка 2024.