Васіль Емяльянавіч Ананьіч

Васі́ль Емялья́навіч Ана́ньіч (3 лютага 190020 снежня 1977) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал (1944 год).

Васіль Емяльянавіч Ананьіч
Дата нараджэння 4 (16) лютага 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1977(1977-12-20) (77 гадоў)
Месца смерці
Дзеці Барыс Ананьіч[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ВМФ
Падводны флот
Гады службы 19201957
Званне
Контр-адмірал ВМФ СССР
Контр-адмірал ВМФ СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Нахімава II ступені
Ордэн Нахімава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Турэц Чэрвеньскага павета. У Чырвонай Арміі з 1920, з 1921 пачалася яго флотская служба. Скончыў Ваенна-марское палітычнае вучылішча (1928), Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна (1937), Вышэйшую ваенную акадэмію (1952).

Праходжанне службы: камісар падводнай лодкі (1932—1937), камісар дывізіёна, потым брыгады падводных лодак (1937—1940). У 1940 годзе — намеснік начальніка Палітупраўлення Паўночнага флоту. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Запаляр’я. З верасня 1941 года член Ваеннага Савета Беламорскай ваеннай флатыліі, з ліпеня 1945 года — намеснік начальніка Палітупраўлення Балтыйскага флоту. У 19531957 гадах працаваў у сістэме ваенна-марскіх навучальных устаноў.

Зноскі

Літаратура правіць