Васіль Кандрацьевіч Міхно

Васіль Кандрацьевіч Міхно (27 верасня 1955, г. Скідзель, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Васіль Кандрацьевіч Міхно
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 27 верасня 1955(1955-09-27) (68 гадоў)
г. Скідзель, Гродзенская вобласць
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 верасня 1955 года ў г. Скідзель Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы, настаўнік фізікі.

Працаваў настаўнікам сярэдняй школы № 34 г. Віцебска; майстрам вытворчага навучання Гродзенскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 127 хімікаў; дырэктарам прафесіянальна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва г. Гродна.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць