Васіль Мікалаевіч Карэлін

вучоны ў галіне заатэхніі

Васіль Мікалаевіч Карэлін (15 жніўня 1897, г. Кіржач, Уладзімірская вобласць, Расія — 1975) — спецыяліст у галіне заатэхніі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1960), прафесар (1963).

Васіль Мікалаевіч Карэлін
Дата нараджэння 15 жніўня 1897(1897-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1975
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера заатэхнія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1960)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Сельскагаспадарчая акадэмія імя А. К. Ціміразева (г. Масква, 1924).

Працаваў у Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі (1930—1936, вучоны спецыяліст), Дзяржаўнай інспекцыі па племянной справе (з 1945), Латвійскім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі і ветэрынарыі (з 1950, загадчык аддзела генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл), Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі (з 1959), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1962—1971, прафесар кафедры заалогіі пазваночных).

Навуковыя інтарэсы: селекцыя сельскагаспадарчай жывёлы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Теория и практика разведения бурого латвийского скота и латвийских упряжных лошадей по линиям : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук / Карелин В. Н. — Пушкин ; Ленинград, 1958.
  • Карелин Василий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 885.
  • Карэлін Васіль Мікалаевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 471. — 616 с.: іл., карты.
  • Карэлін Васіль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 121. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Карэлін Васіль Мікалаевіч // Памяць : Мінск. — Мінск, 2006. — Кн. 5, ч. 1. — С. 339.