Васіль Міхайлавіч Качарга
Васіль Міхайлавіч Качарга (14 красавіка 1904, в. Харашэвічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня — 23 снежня 1981) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).
Васіль Міхайлавіч Качарга | |
---|---|
руск.: Василий Михайлович Качерга | |
Род дзейнасці | работнік сельскай гаспадаркі |
Дата нараджэння | 1 (14) кастрычніка 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1985[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія правіць
Рана страціў маці, з шасці гадоў жыў у чужых людзей — «у людзях», быў парабкам у паноў. Пры польскай уладзе разам з жонкай парабкаваў у Лашкевічаў у Стайках.
У 1940—1946 гадах рабочы, з 1946 года да 1968 год звеннявы па вырошчванні насення канюшыны вопытнай станцыі (саўгаса) «Вольна-Чэрніхава» Гарадзішчанскага (з 1962 года Баранавіцкага) раёна.
Працаваў побач з Мікалаем Людвігавічам Светлікам (1904—1972), якому таксама за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1949).
Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў.
Памёр 23 снежня 1981 г., пахаваны на мясцовых могілках. У 1987 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск. Матэрыялы аб жыцці і дзейнасці В. М. Качаргі захоўваюцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі Вольнаўскай сярэдняй школы.
Узнагароды правіць
30 сакавіка 1949 года за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны яму прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
Зноскі
Літаратура правіць
- Кочерга Василий Михайлович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. — Минск, 2014. — С. 131.
- Качарга Васіль Міхайлавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 597.
- Кочерга Василий Михайлович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. Т. 5. — С. 327.
- Качарга Васіль Міхайлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — С. 298.
- Качарга Васіль Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1972. Т. 5. — С. 525.