Васіль Уладзіміравіч Івашын

літаратуразнавец, педагог

Васіль Уладзіміравіч Іва́шын[3] (9 мая 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, педагог. Акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999)[4]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Васіль Уладзіміравіч Івашын
Дата нараджэння 9 мая 1913(1913-05-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2009(2009-11-06)[1] (96 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера літаратуразнаўства, беларуская літаратура[2] і subject didactics[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1965)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1938 годзе. У 1938—1941 гадах выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча. З 1946 года ў Інстытуце літаратуры АН БССР, у 19671978 гадах — дырэктар НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі БССР (Нацыянальны інстытут адукацыі). З 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1995 па 2007 год — галоўны навуковы супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі[4].

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Аўтар падручніка па беларускай літаратуры для 8—9 класаў[3].

Узнагароды

правіць
  • Янка Купала — вялікі народны паэт. — Мінск. 1952.
  • Янка Купала. Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—1907 гг. — Мінск. 1953.
  • Рэвалюцыя 1905—1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры. — Мінск. 1955.
  • М. Горький и белорусская литература начала XX ст. Минск. 1956.
  • У истоков социалистического реализма. — Минск. 1963
  • Да вышынь рэалізму. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. — Мінск. 1983.
  • Выверанае жыццём. Творчая індывідуальнасць пісьменніка — народнасць і партыйнасць літаратуры. — Мінск. 1988.

Зноскі

  1. а б Педагоги и психологи мира — 2012.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 19 красавіка 2024.
  3. а б Беларусь 1995.
  4. а б в Івашын Васіль Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

правіць
  • Васіль Уладзіміравіч Івашын. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 605.
  • Іва́шын Васіль Уладзіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 344. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць