Васіль Фёдаравіч Цюрын

Васіль Фёдаравіч Цюрын (22 жніўня 1924, в. Цыплякова, Разанская губерня — 20 снежня 1943, Саланянскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Васіль Фёдаравіч Цюрын
Дата нараджэння 22 жніўня 1924(1924-08-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1943(1943-12-20) (19 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна

Біяграфія правіць

 
Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі

Скончыў пачатковую школу, працаваў у калгасе.

З 1939 года ў Чырвонай Арміі. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім (з 20 кастрычніка 1943 года ў 1-й Украінскі) і 3-м Украінскім франтах. Быў двойчы паранены.

Удзельнічаў у баях за выхад да Дняпра ў верасні-кастрычніку 1943 года. 10-11 верасня ў раёне станцыі Сераднякі знішчыў 6 варожых салдат і ўзяў у палон траіх. У баях па пашырэнні плацдарма ў кастрычніку 1943 года знішчыў да 40 салдат праціўніка, праводзіў разведку і забяспечваў праход танкаў праз мінныя палі.

Пасля лячэння ў шпіталі быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў 27-ю гвардзейскую стралковую дывізію і прызначаны камандзірам аддзялення ў 36-м гвардзейскім стралковым палку. Загінуў у баі 20 снежня 1943 года.

Першапачаткова быў пахаваны ў брацкай магіле каля хутара Чырвоны Луг Саланянскага раёна Днепрапятроўскай вобласці. Перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Алэксандрапіль Саланянскага раёна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі правіць