Васілій Міхайлавіч Баранік
Васілій Міхайлавіч Баранік (нар. 13 жніўня 1962, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Васілій Міхайлавіч Баранік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
13 жніўня 1962 (61 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.
Працоўную дзейнасць пачаў токарам-аўтаматчыкам Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Служыў у радах Узброеных Сіл у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Рэспубліцы Афганістан. Працаваў шліфоўшчыкам Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»; токарам, інжынерам-тэхнолагам, вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі механазборачнай вытворчасці, сакратаром камітэта камсамола Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»; вызваленым старшынёй Барысаўскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане; дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «АЛЛГО»; намеснікам дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Полымя»; старшынёй Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў; старшынёй Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў; начальнікам бюро аховы працы ўнітарнага прадпрыемства «Папяровая фабрыка Дзяржзнака»; дырэктарам камунальнага праектнага ўнітарнага прадпрыемства «Горадабудаўнік».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Асабістае жыццё Правіць
Жанаты, мае дваіх дзяцей.